среда, 30 марта 2022 г.

 Филиал "Козловская сельская библиотека" государственного учреждения культуры "Светлогорская районная сеть библиотек" Республика Беларусь принимает участие в акции

- челлендже «Читаем книги от А до Я, посвященной Неделе детской и юношеской книге. 📚🌍📚Организатором акции является Муниципальное бюджетное учреждение культуры Красносулинского района «Межпоселенческая центральная библиотека» 📘📖📖Валянцін Лукша "Адзіны ў свеце край" 📙📖📖Гэта не проста паэтычны зборнік, а яскравы калейдаскоп нашага жыцця, якое паўстае перад маленькім чытычом ва ўсёй разнастайнасці. Аўтар - лаўрэат Дзяржаўнай пряміі Ряспублікі Беларусь, з цеплынёй гаворыць пра прыгажосць і непаўторнасць роднага краю, пра жывёл і птушак, пра школьныя здарэнні і цікавыя сітуацыіі, у якія трапляюць юныя героі. 📖Першая кніжка (Валянцін Лукша) Вось кніжка мая першая З малюнкамі і з вершамі. Тут словы запаветныя — I ветлыя, і светлыя. Цяпер мой новы друг-таварыш Завецца Сонечка-Букварык! Ён вучыць нас усіх чытаць I без гультайства працаваць, Радзіму зорную любіць I край свой родны бараніць. Мне асвятляе шлях букварык, Нібыта казачны ліхтарык. Як шчасна-хораша ісці З надзейным сябрам па жыцці! 📖МАЁЙ ЗЯМЛІ (Валянцін Лукша) Зямля мая – мой звонкаспеўны край, Святая жыватворная крыніца! Вяртаюся сюды, нібыта ў рай, Каб ля святых вытокаў памаліцца; Вачмі лугі аблашчыць і палі, Падлесак мой, што дружна ў рост пусціўся, Сцяжынкі тыя, што ў жыццё вялі, Каб не зблудзіў, са шляху каб не збіўся. Хачу ўдыхнуць паветра і святла, Абшарам самавітым наталіцца, Пацешыцца з буслінага крыла І з чарадой птушынай парадніцца. О краю мой – святляны, дарагі, Прытулак жыццяспеўны, жыццядайны! Ты лечыш ад самоты і тугі, Ад нематы і немачы адчайнай. Табе сыноўскі нізкі мой паклон, Табе мая бязмежная удзячнасць За несціханы ў сэрцы перазвон, Душой адчутую радзімы значнасць. Я веру, калі стане золка мне Ад ветру злога, сцюжы і завеі, – Мая зямля, бы маці, прыхіне І, як ніхто на свеце, зразумее. Таму я зноў вяртаюся сюды, Да родных ніў, да звонкай той крыніцы – Святой і жыватворнае вады, – Вячыстай прыгажосцю прычасціцца.

        Комментариев нет:

        Отправить комментарий

          Подведены итоги конкурса профессионального мастерства  #Летнийкодкачества https://vk.com/kozlovka_navinyonline?z=video-177931976_456239208...