среда, 30 марта 2022 г.

 Филиал "Козловская сельская библиотека" государственного учреждения культуры "Светлогорская районная сеть библиотек" Республика Беларусь принимает участие в акции "Весенняя книга".

📚Организатором акции является центральная детская библиотека МБУ ЦБС ГО Красноуфимск. 📌📄📘28 кастрычніка 1922 года ў в. Ястрабка ў сялянскай сям’і нарадзіўся беларускі пісьменнік Міхась (Міхаіл Пятровіч) Даніленка. ✏У 1941 годзе ён скончыў Рэчыцкае педагагічнае вучылішча, быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Ваяваў на Паўднёва-Заходнім фронце, у маі 1942года, непадалёку ад станцыі Мікалаеўка (Украіна), быў кантужаны і трапіў у палон. ✒У сакавіку 1944 уцёк з лагера ваеннапалонных зноў апынуўся ў дзеючым войску. 📌Пасля вайны працаваў настаўнікам Казярожскай сямігадовай школы. ✏У 1952 годзе скончыў завочна Гомельскі педагагічны інстытут. ✒У 1952-1982 гады з’яўляўся супрацоўнікам газеты «Гомельская праўда». 📌З 1983 г. жыў у в. Пустая Града. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1950 г. 📌Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалямі. 📌Адзначаны дзвюма граматамі Вярхоўнага Савета БССР. ✒Жыў у Гомелі. Памёр Міхась Пятровіч Даніленка 22 лютага 2019 г. 📘📓📖Сёння я хачу прапанаваць вам кнігу беларускага пісьменніка Міхася Пятровіча Даніленка "Як дажджы памірыліся", ў якой распавядаецца пра жыццё сучасных хлопчыкаў і дзяўчынак, іх гульні і забавы, клопаты і перажыванні. У многіх гісторыях, апісаных аўтарам, юныя чытачы пазнаюць і сябе, бо героі гэтай кнігі жывуць не дзесьці далёка, а побач з намі. 📖📖📖ГОЛАС ВЯСНЫ Міхась Даніленка Як быў я малы, тата часта ў канцы зімы казаў: — Пойдзем, сынок, на двор, пакажу табе вясновыя слёзкі. — Адкуль тыя слёзкі возьмуцца? — дзівіўся я. — Мароз на шыбах вунь якія ўзоры размаляваў! — I ўсё адно вясна ўжо радаснымі слёзкамі ўмываецца. Зірні сюды. Мы станавіліся пад застрэшак, дзе ўгравала сонца. 3 вострых ледзяшоў, што звісалі са стрэх, адна за другой зрываліся празрыстыя кроплі. Яны выбівалі ў снезе круглыя роўныя ямкі. «Кап-бульк! Кап-бульк!» — усміхалася радасна вясна. I жэўжыкі-вераб'і навыперадкі стараліся пакупацца ў першай вясновай вадзе. Натапырвалі пер'е, яршыліся, аж пырскі разляталіся ад заядлых купальшчыкаў. А мы з бацькам ішлі далей за хату, дзе пачынаўся лес, і на прыгорку, каля высокіх сосен, знаходзілі першыя жоўценькія кветачкі. — Бач, падбелы з'явіліся. Вось яны — першыя кветкі вясны, — тлумачыў мне бацька. — Дзе зацішна і сонечна, там і шукай іх. На парыжэлым падталым снезе поўзалі нейкія чырвоныя жучкі і даўганосыя камарыкі. Бацька казаў, што ўсе яны пачулі голас вясны. — Прыслухайся добра. Ты таксама той голас пачуеш, — гаварыў бацька. I я прыслухоўваўся. Ціха шумелі сосны. Са зламанай галінкі бярозы адна за другой сцякалі на зямлю светлыя чысцюткія кропелькі. Стукаў у кару дрэва дзяцел. Не так, як зімой, а часцей: пэўна ж, прагаладаўся за зіму небарака. Упершыню пасля зімы спявалі сініцы. I нават у поўдзень у мурашніку яшчэ напаўсонныя мурашкі пачыналі варушыць вусікамі. Быццам абнюхвалі халаднаватае, але з адметнымі вясновымі пахамі паветра... I цяпер, як трохі вышэй пачне хадзіць сонца, а прамяні яго стануць цяплейшымі, я, як некалі мне бацька, кажу свайму Сашу: — Апранайся, сын. Пойдзем слухаць голас вясны.

      Комментариев нет:

      Отправить комментарий

        Подведены итоги конкурса профессионального мастерства  #Летнийкодкачества https://vk.com/kozlovka_navinyonline?z=video-177931976_456239208...