Зніклыя, але не забытыя

Зніклыя, але не забытыя
(населеныя пункты былога  Казлоўскага
Сельскага Савета, якія не існуюць)

Баброў Хутар –  хутар,  знесены ў 1939г.
Будзішчы – пасёлак, у 1939г.  выселены ў вёску Крукі.
Бярэзнікі – хутар, знесены ў 1939г. Зараз на гэтым месцы поле.
Ваганішча – хутар. У 1926 годзе – 4 гаспадаркі, 20 жыхароў (усе беларусы). Сселены ў 1935 годзе.
Варацень - хутар. Па пісьмовых крыніцах пачатку ХХ ст. вядомы як засценак Парыцкай воласці Бабруйскага павета. Назва  пайшла ад прозвішча пана Варатынскага, які жыў у гэтай мясцовасці. Старажылы сцвярджаюць, што на хутары жыла шляхта. У 1909г. тут было 10 двароў, 71 жыхар. Згодна перапісу 1917г. -  ваколіца,    10 гаспадарак, 84 жыхары (усе беларусы). У 1926г. – хутар, 15 гаспадарак, 70 жыхароў (усе беларусы). Падчас разліву  ракі Бярэзіна Варацень затапляўся вадой, таму што  знаходзіўся ў нізіне. Не існуе з 1945 года. Жыхары выселены ў в. Скалка і г.п.Парычы.
Вежка – хутар, не існуе з 1939г.
Віння – вёска, не існуе.
Высокае – хутар. Знаходзіўся на высокім участку зямлі. Не існуе з 1937г.
Вярхлессе - хутар, у 1937 годзе сселены у вёскі Казлоўка і Вярхлессе.
Гарадзец - хутар. Паводле перапісу 1926г. тут было 9 гаспадарак, 36 жыхароў  (усе беларусы). На той час большасць жыхароў населенага пункта мелі прозвішчы Муравіцкі (Муравіцкая) і Некрашэвіч. Сселены ў 1937г.
Гарэлае Балота - хутар. Знаходзіўся каля балота, якое некалі згарэла. Згодна перапісу 1926г. – пасёлак: 9 гаспадарак, 40 жыхароў (усе беларусы). Не існуе з 1937 года.
Гаршынполе - хутар. Паселішча ўзнікла на ўчастку зямлі, якая належыла чалавеку па прозвішчы Гарша (Гары). Вядомы з пачатку 1920-х гадоў. У 1926г. – пасёлак: 2 гаспадаркі, 12 жыхароў (усе беларусы). На той час усе насельнікі пасёлка мелі прозвішча Скарадзько. Пазней пасёлак стаў хутарам. Не існуе з 1937г.
Грабчы – хутар, у  1939г. яго жыхары былі сселены ў вёскі Селішчы і Казлоўка.
Гушчаў - хутар. Сселены ў 1937 годзе.
Дзяружніца - хутар. Не існуе з 1937 года.
Дубкі - хутар. Знаходлзіўся ў дубовым гаі. Жылі на хутары Ханенка Фёдар і Дзікун Фёдар. Сселены ў 1936г. у вёску Казлоўка.
Жыўчык – хутар, сселены ў вёску Казлоўка.
Залаўе - хутар. У 1926 годзе – пасёлак: 7 гаспадарак, 28 жыхароў (усе беларусы). Не існуе з 1937г.
Залес’е – хутар, знесены у 1939г. Зараз урочышча каля вёскі Кнышэвічы.
Замошча – хутар, знесены у 1940г.
Запруддзе - хутар. Назва ўтворана ад асаблівасцей мясцовасці           (каля сажалкі, за сажалкай). Не існуе з 1939г. Сселены ў вёску Краснаўка  ў 1939г.
Зубрэц - хутар. У 1926 годзе – пасёлак, у якім было  6 гаспадарак, 32 жыхары   (усе беларусы). Сселены ў 1937г. у в. Майсееўка, зараз на яго месцы - поле.
Камунар - хутар. Не існуе з 1937г.
Каянец -  хутар. Не існуе з 1937г.
Каробішча – пасёлак. У 1937г. аб’яднаны з суседняй вёскай Завічча.
Ключы 1-ыя – пасёлак. У 1926г. – 5 гаспадарак, 30 жыхароў. У 1936г. далучаны да вёскі Завічча.
Ключы 2-ія – пасёлак. У 1926г. – 6 гаспадарак, 28 жыхароў. У 1936г. далучаны да вёскі Завічча.
Коласаў – хутар. Не існуе з 1935г. Сселены ў вёску Вярхлессе. На хутары жылі  Гушчы.
Курганне – хутар, сселены ў вёску Ліпнікі.
Курылаў – хутар. Назва паходзіць ад прозвішча першага насельніка. Сселены у 1937г.
Лашэвічы – вёска, існавала ў ХVII-м стагоддзі, апісана ў “Інвентары Бабруйскага стараства за 1639 год”.
Лотак – хутар, сселены ў вёску Пясчаная Рудня.
Маеўскі – хутар. Назва паходзіць  ад прозвішча першага насельніка. Не існуе з 1937г.
Майданаў  - хутар. Сселены ў 1935 годзе.
Маргі – вёска. У 1925 годзе атрымала другую назву - Ельнічкі.
Мехаў – хутар. У 1926г. – 12 гаспадарак, 68 жыхароў. У 1936г. сселены ў вёску Данілоўка.
Мядзведня – пасёлак. У 1937 годзе далучаны да вёскі Завічча.
Паплаўцы – хутар. Не існуе з 1939г.
Першамайскі – хутар. У 1926г. – пасёлак, у яким было 36 двароў, 195 жыхароў. Пазней – хутар.  Не існуе з 1937г.  Жыхары выселены ў вёску Вярхлессе.
Прудзішчы – хутар. Не існуе з 1936г. Зараз на гэтым месцы ўрочышча.
Пятае Поле – хутар. Існаваў да Вялікай Айчыннай вайны.
Рудабельцаў – хутар. Не існуе з 1935г.
Свінакракаў – хутар. Знесены ў 1935г.
Сімены – хутар. Сселены Ў 1937г.
Старына – хутар. Вядомы з пачатку ХХст. У 1909г. – 8 двароў, каля 30 жыхароў. Уваходзіў у Парыцкую воласць Бабруйскага павета Мінскай губерніі. У 1926г. – 10 гаспадарак, 52 жыхары      (усе беларусы). Знесены ў 1936г.
Стражы – хутар. У пачатку ХХст. – фальварак, 1 гаспадарка, 6 жыхароў. Пасля 1917г. – хутар: 1 гаспадарка, 3 жыхары. У 1939г. сселены ў суседнюю вёску Малімоны.
Улоссе – хутар. Не існуе з 1936г. Жылі на хутары Улоссе Дзікун Якаў, Пішчык Васіль, Вежнавец Якаў.
Уручча – хутар. Знесены ў 1935г. Жылі ў ім Лесун Улас, Лесун Мірон.                                                                                                                                                  
Цагельня – хутар. Побач знаходзілася цагельня. Не існуе з 1939г.
Цыганскія горы – хутар. Сселены ў 1936г. Зараз на яго месцы  лес.
Чарвякоў – пасёлак. Назва ўтворана ад прозвішча першага пасельніка. У 1926г.  у пасёлку было 5 гаспадарак, 23 жыхары. Не існуе з 1937г.


Комментариев нет:

Отправить комментарий

  В копилку библиотеки. Библиотекарь Козловской сельской библиотеки приняла участие в онлайн акциях и викторинах, организованных Российским...