Показаны сообщения с ярлыком #БСГ_КозловскаяСельскаяБиблиотека #год_исторической_памяти #онлайн_мероприятия_в_библиотеке #ЯНКА_КУПАЛА_ЯКУБ_КОЛАС #приобщаем_детей_к_чтению. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком #БСГ_КозловскаяСельскаяБиблиотека #год_исторической_памяти #онлайн_мероприятия_в_библиотеке #ЯНКА_КУПАЛА_ЯКУБ_КОЛАС #приобщаем_детей_к_чтению. Показать все сообщения

суббота, 16 июля 2022 г.

  У 2022 годзе спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

📝 “Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа – гэта тыя вежы, з якіх мы, беларусы, бачым цэлы свет, і па якіх свет бачыць нас”, – так трапна вызначыў ролю нашых славутых песняроў беларускі паэт, празаік, перакладчык Віктар Шніп. 
📌 І з гэтым цяжка не пагадзіцца. Якуб Колас і Янка Купала – выразнікі нацыянальнай самасвядомасці, народных пачуццяў. У сваіх творах яны раскрылі нацыянальны характар, асаблівасці духоўнага складу і жыцця беларусаў, выявілі незвычайную сілу і творчую магутнасць беларускага слова.
📝 📔 📚 Іх песні былі пра родны край, пра яго нядолю, пра адвечную прыгажосць яго чароўных мясцін. Усё ў іх было такое знаёмае для простага чалавека, сваё, бачанае сотні, тысячу разоў, і разам з тым гэта была высокая паэзія, якая сцвярджала сам факт існавання беларускага прыгожага пісьменства.

    📖 Спадчына (Янка Купала)
    Ад прадзедаў спакон вякоў
    Мне засталася спадчына;
    Паміж сваіх і чужакоў
    Яна мне ласкай матчынай.

    Аб ёй мне баюць казкі-сны
    Вясеннія праталіны,
    І лесу шэлест верасны,
    І ў полі дуб апалены.

    Аб ёй мне будзіць успамін
    На ліпе бусел клёкатам
    І той стары амшалы тын,
    Што лёг ля вёсак покатам;

    І тое нуднае ягнят
    Бляянне-зоў на пасьбішчы,
    І крык вароніных грамад
    На могілкавым кладзьбішчы.

    І ў белы дзень, і ў чорну ноч
    Я ўсцяж раблю агледзіны,
    Ці гэты скарб не збрыў дзе проч,
    Ці трутнем ён не з’едзены.

    Нашу яго ў жывой душы,
    Як вечны светач-полымя,
    Што сярод цемры і глушы
    Мне свеціць між вандоламі.

    Жыве з ім дум маіх сям’я
    І сніць з ім сны нязводныя...
    Завецца ж спадчына мая
    Ўсяго Старонкай Роднаю.
    ********
    📖 Я - мужык Беларус. (ЯНКА КУПАЛА)
    Я мужык-беларус, —
    Пан сахі і касы;
    Цёмен сам, белы вус,
    Пядзі дзве валасы.

    Бацькам голад мне быў,
    Гадаваў і карміў,
    Бяда маткай была,
    Праца сілу дала.

    Хоць пагарду цярплю, —
    Мушу быць глух і нем;
    Хоць свет хлебам кармлю,
    Сам мякіначку ем.

    З цяжкай працы маей
    Карыстаюць усе,
    Толькі мне за яе
    Няма дзякуй нідзе.

    Глянь, высокенькі бор,
    Вокам нельга прабіць;
    Загудзеў мой тапор, —
    Як блін, поле ляжыць.

    Сошку з вышак сцягнуў,
    Кабылічку ўшчаміў,
    Плечы трохі прыгнуў, —
    Лес на пахань зрабіў!

    Дый засеяў кусок,
    Потым з жонкай пажаў...
    Пан пшанічкі тачок —
    Люба глянуць — наклаў.

    Дык вось, людцы, які
    Я мужык-беларус!
    Пад ілбом сінякі,
    Цёмен сам, белы вус.

    Эй, каб цёмен не быў,
    Чытаць кніжкі умеў, —
    Я б і долю здабыў,
    Я б і песенькі пеў!

    Я б патрапіў сказаць,
    Што і я — чалавек,
    Што і мне гараваць
    Надаела ўвесь век.
    ********
    📖 ЯКУБ КОЛАС
    Родныя вобразы

    Вобразы мілыя роднага краю,
    Смутак і радасць мая!
    Што маё сэрца да вас парывае?
    Чым так прыкованы я

    К вам, мае ўзгорачкі роднага поля,
    Рэчкі, курганы, лясы,
    Поўныя смутку і жальбы нядолі,
    Поўныя смутнай красы?

    Толькі я лягу і вочы закрыю,
    Бачу я вас прад сабой.
    Ціха праходзіце вы, як жывыя,
    Ззяючы мілай красой.

    Чуецца гоман мне спелае нівы,
    Ціхая жальба палёў,
    Лесу высокага шум-гул шчаслівы,
    Песня магутных дубоў...

    Вобразы мілыя, вобразы смутныя,
    Родныя вёскі і люд,
    Песні цягучыя, песьні пакутныя!..
    Бачу і чую вас тут.
    *******
    📖 Ручэй (Якуб Колас)
    Між алешын, кустоў,
    Дзе пяе салавей,
    І шуміць і грыміць
    Срэбразвонны ручэй.
    Як матулька, вярба
    Хіліць голаў над ім,
    І глядзяцца кусты
    Пышным верхам сваім.

    Абступаюць яго
    Чараты, асака,
    Падыходзіць мурог
    Да яго здаляка.

    Часам зорка ўначы
    На яго кіне зрок,
    І хмурынка не раз
    Зазірне ў ручаёк.

    І схіляе трава
    Над ім пасмы-брыжы,
    А ён, жэўжык-пястун,
    Гучным смехам дрыжыць.

    То заскочыць у гай,
    То курган абаўе,
    Дзе сярдзіта бубніць,
    Дзе лагодна пяе.

    Люба слухаць той спеў,
    Несціханы, густы,
    І пад песні яго
    Адпачынеш і ты.
    *******
    📖 О, край родны, край прыгожы! (Якуб Колас)
    Мілы кут маіх дзядоў!
    Што мілей у свеце божым
    Гэтых светлых берагоў,
    Дае бруяцца срэбрам рэчкі,
    Дзе бары-лясы гудуць,
    Дзе мядамі пахнуць грэчкі,
    Нівы гутаркі вядуць;
    Гэтых гмахаў безгранічных
    Балатоў тваіх, азёр,
    Дзе пад гоман хваль крынічных
    Думкі думае прастор;
    Дзе увосень плачуць лозы,
    Дзе вясной лугі цвітуць,
    Дзе шляхом старым бярозы
    Адзначаюць гожа пуць?

    ✨ 🌟 📚 📖 📖 У Казлоўскай сельскай бібліятэцы аформлена кніжная выстава-агляд "Дзве яркія зоркі: Купала і Колас"
    📓 📚 📖 Прыходзьце, бярыце, чытайце!

          В копилку библиотеки. Библиотекарь Козловской сельской библиотеки приняла участие в онлайн акциях и викторинах, организованных Российским...