среда, 20 марта 2024 г.

 "Кажуць, мова мая аджывае Век свой ціхі: ёй знікнуць пара. Для мяне ж яна вечна жывая, Як раса, як сляза, як зара" Пімен Панчанка.


Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
У гэты дзень выхаванцы ДУА "Казлоўскі дзіцячы сад Светлагорскага раёну" падарожнічалі «Па старонках роднай мовы»
Праз розныя віды дзіцячага фальклору – вершаванага, празаічнага, гульнявога, музычнага – яны мелі магчымасць убачыць прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа.
Для дзяцей была падрыхтавана кніжная выстава “Родная мова - цудоўная мова”, на якой дзеці змаглі пазнаёміцца з беларускімі казкамі, вершамі, прыказкамі і прымаўкамі.
Пад час мерапрыемства, выхаванцы гулялі ў беларускія народныя гульні “Буслы”, “Кот Васька”, слухалі і спявалі беларускія песні.
Для дзяцей самага малодшага ўзросту была праведзена акцыя “Чытаем беларускія казкі”.
Свята роднай мовы дае магчымасць напомніць пра тое, што мы — БЕЛАРУСЫ, а нашай роднай мовай з’яўляецца БЕЛАРУСКАЯ МОВА.
Мы спадзяёмся, што кожны прысутны на нашым мерапрыемстве памножыў тыя вечныя скарбы, скарбы душы сваёй.


                    Комментариев нет:

                    Отправить комментарий

                      Подведены итоги конкурса профессионального мастерства  #Летнийкодкачества https://vk.com/kozlovka_navinyonline?z=video-177931976_456239208...