пятница, 29 января 2021 г.

 30 студзеня 2021 года спаўняецца 100 годоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Івана Пятровіча Шамякіна.

У Козлоўскай сельскай бібліятэцы аформлена кніжная выстава "Чалавек вялікай душы і таленту" Таксама прапаную вашай увазе відыа ролік аб жыцці і творчасці Івана Шамякіна "Чалавек свайго часу" https://ok.ru/video/2288349284878




 Филиал "Козловская сельская библиотека" принимает участие в #Shamykin_Challenge.

#Про100читайШамякина#Малоизвестный_Шамякин 📎Инициатором и организатором #Shamykin_Challenge является библиотека-филиал №2 им. И. Шамякина, учреждение культуры "Централизованная система государственных публичных библиотек г. Могилёва"


Аповесць I. Шамякіна "Ахвяры", напісаная у 1990 годзе, як і многія творы пісьменніка, прысвечана падзеям Вялікай Айчыннай вайны. 📌У ёй аўтар уздымае новую для беларускай літаратуры праблему, якая доўгі час замоўчвалася ці няправільна ацэньвалася. 📎У цэнтры ўвагі пісьменніка — дзейнасць Мінскага падпольнага і партызанскага руху, а таксама складаныя ўмовы ўзаемадзеяння падпольнага кіраўніцтва з прадстаўнікамі НКУС, засланымі быццам бы для карэкціроўкі сумесных дзеянняў арганізацый... 📖У зямлянцы было цёмна. Ніколі раней буржуйка, добрае вынаходства, цяпер ужо, здавалася, далёкіх часоў грамадзянскай вайны, не дыміла, звычайна наганяла лазневуго цеплыню хутка, і ў такі вячэрні час нярэдка адчынялі дзверы, каб выветрыць сухую духату. Цяпер жа цеплыню выдзьмула за адну хвіліну, як толькі адчынілі дзверы. На дварэ гуляла ранняя завіруха, злосная, як сама вайна, як нечаканае варожае нашэсце. Лес не шумеў – стагнаў многагалоса, то гудзеў трубна, то выў параненым воўкам, то плакаў мноствам дзіцячых галасоў. Вецер не прабіваў сцяну дрэў, а гнеўна кідаўся на зямлю з неба, праз вершаліны, слабеў у галлі, але асобныя яго струмені прарываліся ў «вокны» – у прагаліны ад паваленых для будаўніцтва лагера сосен,і ўзвіхрывалі калючы снег. Час ад часу такі ветраны абвал абрушваўся на зямлянку, на комін, і тады печ пыхкала полымем і дымам праз усе шчыліны. Хворыя грудзі начальніка штаба Брагінскага раздзіраў пакутлівы кашаль. Капітан споўз са свайго драўлянага вузкага тапчана на падлогу, на яловыя лапкі, накрытыя нямецкай плашч-палаткай. Такім быў «ложак» самага маладога жыхара зямлянкі камісара Ігара Кіпеня: чацвёрты тапчан не змяшчаўся; калі будавалі зямлянку, у каманднай групе было трое. Камандзір атрада Аляксей Іванавіч Ман сядзеў за сталом пад ліхтаром «лятучая мыш», язычок агню якога таксама хліпаў ад ветру ці дрэннай газы, і займаўся незвычайнай працай – выразаў з асінавай плашкі... міску. Атрымоўвалася гэта ў яго вельмі ладна. На стале апетытна бялелі ажно тры такія міскі – прадукцыя апошніх дзён. У атрадзе вастрасловы кпілі, што камандзір гандлюе міскамі і лыжкамі. Аляксей Іванавіч пасміхаўся ў сваю рыжую бараду. Было. Усё было. Вывозіў ён разы два свае міскі ў райцэнтр на рынак – хацеў уласнымі вачамі паглядзець на прадстаўнікоў новай улады – на немцаў, паліцаяў. Прадаваў свае вырабы камандзіру суседняга атрада даўняму сябру Цімоху Дзядзюлю. Толькі нікому не казаў пра цану: лыжка – абойма патронаў. Дзядзюля лаяў яго па-сяброўску: «Жмот ты! Гандляр! Шпекулянт!» Але не прызнаваўся, што лыжкі і міскі гэтыя памагаюць яму ў выглядзе лапцюжнага селяніна прабірацца ў Мінск і там куды больш выгадна выменьваць іх на рэчы не менш патрэбныя, чым патроны. Ман слухаў кашаль таварыша, і ў яго па-бацькоўску балела сэрца. На шырокай яго лысіне выступілі буйныя кроплі поту, не столькі, пэўна, ад натугі пры рабоце разцом, колькі ад жалю і спачування. Між іншым, лысіна яго здзіўляла і захапляла маладых – Брагінскага і Кіпеня: у сорак два гады такі «аэрадром для мух», як ён сам жартаваў. А яшчэ больш, бадай, усіх у атрадзе здзіўляла барада: пры такім «голым полі» на галаве густы зараснік у ніжняй яе частцы. «Ад чаго гэта так?» – спытаў нехта з цікаўных партызан. Аляксей Іванавіч сам адказаў: «У гэтай каробцы што знаходзіцца? Апарат, які думае. А там, дзе кустарнік? Сківіцы. Яны жуюць. Робяць зарадку. Ад таго і расце на іх». Брагінскі зноў зайшоўся ў кашлі, уткнуўшыся тварам у яшчарна-зялёную пляму плашч-палаткі. Аляксей Іванавіч перасмыкнуўся, як ад уласнага болю. – Лезь, Навум, на сваё ложа. Я выветру дым. Калі капітан лёг на канапу, падышоў і памацаў лоб. – Гарыш ты, брат. Ад раны ці ад прастуды? – Ад раны. – Усё ж лета маўчала. – Маўчала. Я маўчаў. А яна крычала. – Добра замерзне возера, прыляціць самалёт – адашлём цябе на Вялікую зямлю. Палечышся ў шпіталі. – Не палячу. Хочаце пазбавіцца? – Не крыўдзі мяне, хлопча. – Прабачце, Аляксей Іванавіч. З адкрытых дзвярэй шуганула снежным зарадам, а з печкі – дымам. – А, чорт! Во круціць! – Комін у нас нізкі. – Нізкі. Куплю ў Дзядзюлі бляху – скляплю трубы. Такія самавары паставім! – Вы ўсё ўмееце. Ман зачыніў дзверы і зноў. вярнуўся да хворага, зноў памацаў яго галаву. – Усё не ўсё, але што-нішто ўмею. Рабіў я і бляхаром. Вадасцёкавыя трубы кляпаў. Во стары жмот, Дзядзюля. Тэрмометр не прадаў. Папросіць ён у мяне... – У вас гэта сур’ёзна? Ці гульня? – Што? – Купля-прадажа. – Сур’ёзна. – Вы і мяне купілі? Ман засмяяўся. – Во гумарыст! Цябе Дзядзюля аддаў за так. – Каб пазбавіцца? – Зноў ты, Навум, гародзіш храновіну. Цябе я сам папрасіў. Гэта ж скарб – мець такога адукаванага вайскоўца. – Каб здаровага. – Хто ведае так зброю. I сваю. I – што важна – нямецкую. I тактыку. – Ніхто нас не вучыў партызанскай тактыцы. А дарэмна. Ніхто не думаў, што прыйдзецца ваяваць на сваёй зямлі. – Мы з табой нядрэнна ўжо яе асвоілі, нашу тактыку. I стратэгію адужаем. Усё адужаем. Не хварэй толькі. Брагінскага раніла ў пачатку вайны, пры абароне Мінска, калі фашысцкія танкі абыходзілі горад з поўначы. Раніла цяжка. Куля прабіла грудзі, правае лёгкае навылет. Армейскія медыкі вынеслі прысуд: не транспартабельны. Але знайшлася добрая душа – калгаснік з Раўбіч, адвёз у Мінск у бальніцу ўжо тады, калі ў горадзе гаспадарылі немцы, але не СД яшчэ – армейцы, якія пакуль што паблажліва, нават з пэўнай вайсковай гуманнасцю, той, што засталася ад першай сусветнай вайны, адносіліся да раненых, да хворых. Форму капітана селянін схаваў у сваім хляве, а дакументы прывёз і перадаў доктарцы, якая вельмі ж заклапочана прыняла раненага чырвонаармейца. Не адна яна – бадай усе дактары; сівы прафесар адразу закамандаваў: «У аперацыйную»....


 Филиал "Козловская сельская библиотека" принимает участие в акции "Моя любимая книга"

📌Организатором акции является МАУК «Центральная межпоселенческая библиотека» Белебеевского района Республики Башкортостан Поселенческая библиотека № 3 с детским отделением. 📖Акция является мероприятием, направленным на продвижение деятельности библиотеки и рекламу книги.


 Филиал "Козловская сельская библиотека" принимает участие в #Shamykin_Challenge.

#Про100читайШамякина Инициатором и организатором #Shamykin_Challenge является библиотека-филиал №2 им. И. Шамякина, учреждение культуры "Централизованная система государственных публичных библиотек г. Могилёва"


 


24 января 2021 года исполняется 70 лет белорусскому поэту и прозаику Михасю Познякову (Михаилу Павловичу Познякову)


https://ok.ru/video/2273828211214

 📚 Эрнст Теодор Вильгельм Гофман родился 24 января 1776 года в Кёнигсберге, Восточная Пруссия (сейчас – Калининград, Россия). В этом году исполняется 245 лет со дня рождения немецкого писателя-романтика, сказочника, композитора, художника, юриста.

📖 «Щелкунчик и Мышиный король» (1816), задуманный как сказка для детей друга, стал культовым произведением Эрнста Гофмана. 📌Предлагаю вам принять участие в онлайн-викторине по этой знаменитой сказке. ✉Сертификат участника викторины получит тот, кто напишет в комментариях ответ на последний вопрос викторины. 📌Срок проведения онлайн-викторины: с 20 по 31 января 2021 год.


 📌 Филиал "Козловская сельская библиотека" приняла участие в республиканской акции #Птушкілякармушкі









Организатором акции является общественная организация «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
Кормушки для акции были сделаны старшим спасательного поста ОСВОД г/п. Паричи Романом Владимировичем Терещенко.
🔴 Библиотекарь вместе с ребятами положили в кормушки для птиц семечки, пшено и кусочки сала.
🔗 Участники организации напоминают, насколько важно подкармливать птичек в зимние морозы. Они попросили белорусов помочь им в отслеживании популяции воробьиных. Для этого нужно час наблюдать за своей кормушкой, и зафиксировать, сколько птиц и какого вида прилетели полакомиться. Потом отчет следует отправить на почту организации «Ахова птушак Бацькаўшчыны» или в сообщения страницы социальной сети «Вконтакте».
📌Теперь и мы будем наблюдать и постараемся сфотографировать, сколько птичек прилетит к нам на кормушки.



пятница, 15 января 2021 г.

 

15 студзеня 2021 года  спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння Янкі Сіпакова, беларускага  паэта і празаіка, перакладчыка і нарысіста.

https://ok.ru/video/2252586420750

среда, 13 января 2021 г.

 

📌 Уважаемые читатели блога.

12 января 2021 года исполняется 145 лет со дня рождения знаменитого  американского писателя ДЖЕКА ЛОНДОНА.

📎 Предлагаю вам посмотреть небольшой ролик "Жизнь и творчество Джека Лондона". 📚 Произведения этого известного писателя есть в фонде Козловской сельской библиотеки.  📖 Приходите, берите, читайте.

https://ok.ru/video/2238258547214

 📌Филиал «Козловская сельская библиотека» ГУК «Светлогорская районная сеть библиотек» приняла участие в сетевой акции «О, сколько нам мгновений чудных…», организатором акции является филиал «Библиотека им. М. А. Лаврентьева» Централизованной библиотечной системы Советского района города Новосибирска.

https://ok.ru/group/59919404826671/topic/153552985640239

 

Победа в фотоконкурсе "Новогоднее настроение в окошках"


https://ok.ru/group/59919404826671/topic/153518802390319

  В копилку библиотеки. Библиотекарь Козловской сельской библиотеки приняла участие в онлайн акциях и викторинах, организованных Российским...