Якая прыгожая назва ў нашай краіны — БЕЛАРУСЬ. А яшчэ мы завём яе Радзімаю, Бацькаўшчынай.
Радзіма — бо мы тут нарадзіліся, бо яна нам самая родная з усіх краін на цэлым свеце.
Бацькаўшчына — бо яна засталася нам ад бацькоў нашых, дзядоў, прадзедаў... I так аж да самых далёкіх продкаў.
Радзіма... Няма прыгажэйшай краіны, чым мая Беларусь. Яна ў сэрцы кожнага, яна ў сэрцы тваім і маім.
Калі спытаюся, ці любіце свой родны край, то, безумоўна, вы адкажаце: «Так, люблю»
Уладзіслаў Сыракомля пісаў: «Нельга палюбіць маці-зямлю без глыбокага і шырокага пазнання ўсяго яе аблічча»
Філіял "Казлоўская сельская бібліятэка" прапануе вам віктарыну "Зямля бацькоў - зямля святая", у час якой звернемся да гісторыі нашага краю, вядомых людзей, якія праславілі яе, архітэктурнай спадчыны, этнаграфіі, абрадаў і традыцый беларусаў.
Комментариев нет:
Отправить комментарий