среда, 29 декабря 2021 г.

 9 снежня спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння МАКСІМА БАГДАНОВІЧА.

    📄Максім Багдановіч – мастак яркага лірычнага даравання. “Яго лірыка, - пісаў бацька паэта Адам Ягоравіч, - ёсць гісторыя яго душэўных перажыванняў, маляўніча расказаных ім самім…”. 📌Максім Багдановіч – выдатны талент, яркі, самабытны, са сваім непаўторным голасам. Паэт памёр зусім маладым, на дваццаць шостым годзе жыцця. Але за свой кароткі век ён зрабіў шмат для развіцця і ўзбагачэння роднай літаратуры. ✏Хачу сёння спыніцца на адной з галоўных тэм яго творчасці. 📌📓📘❤ТЭМА РАДЗІМЫ У ТВОРЧАСЦІ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА ☀Сэнс слова Радзіма знаходзіцца ў непарыўным адзінстве з такімі паняццямі, як зямля, на якой ты нарадзіўся, народ, які яе насяляе, яго гісторыя, культура, прырода. Таму з поўнай упэўненасцю можна сцвярджаць, што тэма Радзімы – адна з асноўных у творчасці Максіма Багдановіча. Жывучы за межамі Радзімы, паэт вывучаў Беларусь у гутарках з бацькам, цёткамі, чытаў кнігі па гісторыі, фальклорныя зборнікі, этнаграфічныя працы. 📌Вельмі моцнае ўражанне зрабіла на Багдановіча наведванне Беларусі, Віленскага беларусскага музея, дзе ён пазнаёміўся з рукапісамі старажытных кніг, з узорамі старадаўняга ткацтва беларусаў. ✒Асабліва спадабаліся яму вытканыя з вялікім умельствам слуцкія паясы. На аснове матэрыялаў, стрыманых у час паездкі, М. Багдановіч напісаў цыкл твораў “Старая Беларусь”. Найбольш выдатны верш гэтага цыкла, пакладзены на музыку. 📘 “Слуцкія ткачыхі”. Аўтар сілай паэтычнага ўяўлення ўзнавіў абставіны, у якіх ткаліся паясы. Для большай эмацыянальнай напружанасці М.Багдановіч увёў у верш маладых дзяўчат. Яны “дзявочыя забыўшы сны, свае шырокія тканіны на лад персідскі ткуць”. Чужыя персідскія ўзоры нялюбы іх сэрцу. Душа ткачых цягнецца на волю, да свайго, роднага, блізкага, дарагога ім: Туды, дзе расцвіла вясна; Дзе блішча збожжа ў яснай далі, Сінеюць міла васількі… 📌Зачараваныя прыродай роднага краю, яны міжвольна ўносяць у тканіны красу сваёй роднай прыроды: І тчэ, забыўшыся рука, Заміж персідскага ўзору Цвяток радзімы васілька. 📌“Цвяток радзімы васілька” становіцца абагульненым вобразам глыбокага патрыятычнага значэння. Гэта сімвал радзімы і любові да яе, да народнага мастацтва. І нішто – нават прыгонная праца – не можа прымусіць народ адрачыся ад свайго роднага, нацыянальнага, на чым грунтуецца яго духоўная культура. Такая галоўная думка гэтага твора. 📖Максіма Багдановіча заўсёды непакоіў гістарычны лёс беларускага народа. Вялікі сыноўні боль за свой народ гучыць у вершы “Народ, Беларускі Народ!..” Аўтар гаворыць пра яго забітасць і неадукаванасць, пра абкрадзенасць душы: Народ, беларускі народ! Ты цёмны, сляпы, быццам крот, Табою ўсягды пагарджалі, Цябе не пушчалі зярна І душу тваю абакралі, - У ёй нават мовы няма. 📖Высокае пачуццё патрыятызму, адданасць Радзіме жыве ў народзе. У вершы “Як Базыль у паходзе канаў…” у цэнтры ўвагі вобраз паміраючага на чужыне салдата. Яму балюча раставацца з жыццём. Але галоўны лірычны матыў верша – развітанне салдата з роднай зямлёй. У прачулых, поўных сардэчнага болю і пяшчоты развітальных зваротах яго выяўляецца душа сяляніна, хлебароба-працаўніка, чалавека-патрыёта адданага сына народа: - Не пабачу я цябе, цёмны луг, Поле чыстае, раздольнае! Мне па вас ужо ніколі не хадзіць, Мне зялёнай травы не касіць. Апошняе прадсмяротнае слова салдата пасвечана самаму дарагому і любаму – Бацькаўшчыне: - Гэй, чалом табе, чалом, Беларусь, Уся староначка бяздольная! Не забыў твой сын сваёй маці, За цябе ў зямлі яму ляжаці. 📖У поглядах на будучыню беларускага народа М.Багдановіч быў аптымістам, верыў у адраджэнне роднага краю. Гэтая вера не пакідала паэта на працягу ўсяго яго кароткага, але непрастога і небясхмарнага жыцця, у самыя драматычныя перыяды, што перажывала краіна. Пра адраджэнне Беларусі Багдановіч гаварыў у “Санеце”. Каму ж, як не яму, належыць першынства як бы новага адкрыцця Радзімы-браначкі, якая імкнецца наперад, да святла, адраджаецца з малога зернетка, што захавалася на працягу стагоддзяў і нарэшце ажыло: Вось сімвал твой, забыты краю родны! Зварушаны, нарэшце, дух народны, Я верую, бясплодна не засне, А ўперад рынецца, маўляў, крыніца, Каторая магутна, гучна мкне, Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца. 📖У 1915 годзе, калі Беларусь была парэзана акопамі, поўнілася гулам кананады, калі дзясяткі тысяч людзе, ратуючыся ад вайны, сталі бежанцамі, М.Багдановіч напісаў: Беларусь, твой народ дачакаецца, Залацістага, яснага дня. Паглядзі, як усход разгараецца, Сколькі ў хмарках залётных агня… 📚Паэзія М.Багдановіча трывала ўвайшла ў свядомасць і культуру беларускага народа, стала яго каштоўным духоўным багаццем і застаецца ў яго нацыянальнай мастацкай скарбніцы вялікім прыкладам патрыятычнага служэння Радзіме. Яго вершы вучаць любіць сваю Радзіму, беражліва, паважліва ставіцца да яго гісторыі, культуры, прыроды, нараджаюць пачуццё веры ў свой народ, гонар за яго дзейнасць. Максім Багдановіч сумаваў, што не пакіне пасля сябе нашчадкаў. Яго нашчадкі – мы ўсе. І яго творы. Яго песні. Яго думкі. САМЫ ПЕРШЫ ТВОР МАКСІМА БАГДАНОВІЧА - "МУЗЫКА" 📖Максім Багдановіч Музыка Жыў на свеце музыка. Многа хадзіў ён па зямлі ды ўсё граў на скрыпцы. I плакала ў яго руках скрыпка і такая была ў яго гранні нуда, што аж за сэрца хапала... Плача скрыпка, льюць людзі слёзы, а музыка стаіць і выводзіць яшчэ жаласней, яшчэ нудней. I балела сэрца, і падступалі к вачам слёзы: так і ўдарыўся б груддзю аб зямлю ды ўсё слухаў бы музыку, усё плакаў бы па сваёй долі... А бывала яшчэ й так, што музыка быццам вырастаў у вачах людзей і тады граў моцна, гучна: гудзяць струны, дзваніць рымка, бас, як гром, гудзіць і грозна будзіць ад сну і завець ён народ. I людзі падымалі апушчаныя голавы, і гневам вялікім блішчалі іх вочы. Тады бляднелі і трасліся, як у ліхаманцы, і хаваліся ад страху, як тыя гадзюкі, усе крыўдзіцелі народу. Многа іх хацела купіць у музыкі скрыпку яго, але ён не прадаў яе нікому. I хадзіў ён далей меж бедным людам і граннем сваім будзіў ад цяжкага сну. Але прыйшоў час, і музыкі не стала: злыя і сільныя людзі кінулі яго ў турму, і там скончылася жыццё яго... I тыя, што загубілі музыку, узялі яго скрыпку і пачалі самі граць на ёй народу. Толькі іхняе гранне нічога людзям не сказала. «Добра граеце,— гаварылі ім,— ды ўсё не тое!» I ніхто не мог растлумачыць, чаму ад грання музыкі так моцна білася сэрца бедакоў. Ніхто не ведаў, што музыка ўсю душу сваю клаў у ігру. Душа яго знала ўсё тое гора, што бачыў ён па людзях; гэта гора грала на скрыпцы, гэта яно вадзіла смыкам па струнах; і ніводзін сыты не мог так граць, як грала народнае гора. Прайшло шмат гадоў з таго часу. Скрыпка разбілася. Але памяць аб музыку не згінула з ім разам. I з-памеж таго народу, катораму ён калісь граў, выйдуць дзесяткі новых музыкаў і граннем сваім будуць будзіць людзей к свету, праўдзе, брацтву і свабодзе... https://ok.ru/video/3171942599182

    Комментариев нет:

    Отправить комментарий

      Подведены итоги конкурса профессионального мастерства  #Летнийкодкачества https://vk.com/kozlovka_navinyonline?z=video-177931976_456239208...