Филиала "Козловская сельская библиотека" Государственного учреждения культуры "Светлогорская районная сеть библиотек" Республика Беларусь принимает участие в акции "Женская судьба за книжным переплётом"
Организатор акции: МАУК «Центральная межпоселенческая
библиотека» Белебеевского района Республики Башкортостан Поселенческая библиотека № 3 с детским отделением.
Цель акции: повышение интереса к чтению.
ІВАН МЕЛЕЖ "ЛЮДЗІ НА БАЛОЦЕ"
Адным з самым прывабным у творы з'яўляецца вобраз Ганны Чарнушкі. Пісьменнік малюе партрэт гэтай гераіні яркімі фарбамі: цёмныя, як спелыя вішні, вочы, шаўкавістачорныя бровы, доўгія смаляністыя косы, гнуткі стан. Характар дзяўчыны таксама вызначаецца цэльнасцю і паслядоўнасцю: у яе свае маральныя прынцыпы, свае ўяўленні аб чалавечай годнасці і сэнсе жыцця, незалежныя ад абгавораў іншых.
На старонках рамана Ганна паўстае перад намі ўжо дарослай дзяўчынай, але мы з лёгкасцю ўяўляем яе дзяцінства: беднасць, цяжкая праца на полі, у хаце. Звычайнае жыццё сялянскай дзяўчыны.
Ганна вельмі непасрэдная ў выяўленні сваіх пачуццяў, дасціпная, знаходлівая ў жартах, ў словах наогул. Багацце не з'яўляецца для яе самамэтай, асноўнай каштоўнасцю, хоць і зведала яна з дзяцінства цяжкую працу і разумее прывабнасць забяспечанага жыцця. Галоўнае для Ганны — душэўная прывабнасць чалавека, узаемаразуменне, уменне слухаць голас сэрца і падпарадкоўвацца яму.
I. Мележ параўноўвае яе з рабінай: "I неспадзявана адбылося незвычайнае: ціхая, нявідная, у жнівеньскім росквіце рабіна заружавела, зазырчэла яркім, кідкім хараством, гарачым полымем агністых гронак. І не адны вочы, не абыякавыя, не ачарсцвелыя ў жыццёвык пакутах да хараства, глядзелі здзіўлена, зачаравана: "Глядзі ты!.." Як тая рабіна, цвіла ў гэтае лета Ганна"
З псiхалагiчнай абгрунтаванасцю раскрывалася першае каханне дзяучыны. Яна пакахала глыбока, аддана, з усiм жарам нерастрачаных пачуццяу. З псiхалагiчнай глыбiней намалявана трагедыя дзяўчыны, якая, кахаючы аднаго, сiлай няўмольных абставiн вымушана выйсцi замуж за другога.
Пасля сватання Ганна пачынае жыць “у нейкiм сне”. Яна робiць усе па заведзенаму звычаю, але аўтаматычна, без душы i ахвоты. “Сцерпiцца – злюбiцца," - угаворвала сябе Ганна. Але… не злюбiлася i не сцярпелася. I чым даўжэй яна жыве у сям'i Глушака, тым больш выразна разумее ўсю жахлiвасць свайго становiшча. Асаблiва балюча адчула Ганна свае становiшча жонкi-рабынi, калi нарадзiла дзiця. Стары Глушак прымусiў яе ехаць на сенакос разам з Верачкай, дзе тая захварэла, а пазней - памерла. "Бог даў - бог узяў", - вось рэакцыя Глушакоў на смерць дзiцяцi.
Пасля смерцi дачкi Ганна не можа больш жыць побач са сваiмi "сведкамi", нелюбiмым мужам. Яна кiдае Глушакоў i iдзе працаваць у школу (да настаўнiцы Параскi), якая становiцца часовым прыстанiшчам на яе жыццёвым шляху.
Лёс Ганны склаўся нялегка. Надзеi на вяртанне былога кахання не апраўдалiся (Васiль застаўся з зямлей). Зварот ў бацькаву хату душэўнага спакою не прынёс, пасля сустрэч з Башлыковым засталiся прыкрасць i горкая агiда.
Вымушанае замужжа не прынесла Ганне шчасця. Наадварот, жыццё ператварылася для яе ў пекла. Але, нягледзячы на ўсе беды і няшчасці, Ганна не змянілася: пачуццё годнасці засталося з ёю. Цяжка сказаць, колькі б магло працягвацца блуканне па пакутах маладой жанчыны, каб яна не адважылася, нарэшце, выбрацца з таго становішча, у якім апынулася....
ЧЫТАЙЦЕ ТВОРЫ ІВАНА МЕЛЕЖА.
Комментариев нет:
Отправить комментарий