У
разгар лета ў Беларусі адзначаюць Купалле – адно з найстарадаўнейшых народных
свят, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі.
Магічныя
абрады і рытуалы Купалля ўзніклі яшчэ ў язычніцкія часы. "Купала"
азначала "сярдзітае", "гарачае", "ускіпаючае
гневам", "раз'юшанае" – менавіта так продкі ўяўлялі сонца і яго
цудадзейную сілу. У час свята людзі дзякавалі і магутным стыхіям – Агню, Вадзе,
Зямлі.
З
распаўсюджваннем хрысціянства да Купалля быў прымеркаваны дзень нараджэння
Іаана Хрысціцеля. Сугучнасць слоў "купала" і "купаць",
"апускаць у ваду" ў народнай свядомасці прывяла да змяшэння ў назве
свята – Іван Купала.