5 сакавіка свой 65-ці гадовы юбілей адзначыў Уладзімір Мінавіч Мазго.
Уладзімір Мінавіч Мазго — беларускі паэт. Нарадзіўся 5 сакавіка 1959 года ў гарадскім пасёлку Зэльва Гродзенскай вобласці.У 1964—1968 гадах разам з бацькамі жыў у Кемераўскай вобласці.
У 1976 годзе паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скончыў завочна ў 1985 годзе)
1979г- 1981г. служыў у Савецкай Арміі, быў карэспандэнтам шматтыражнай газеты «Інтэграл», супрацоўнікам рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання.
У 1984—2002 гадах быў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі літаратуры для малодшага школьнага ўзросту выдавецтва «Юнацтва». Потым працаваў у выдавецтве «Мастацкая_літаратура», у часопісах «Вясёлка», «Полымя».
Друкавацца пачаў у 1972 годзе ў зэльвенскай раённай газеце «Праца». У школьныя гады выступаў на старонках рэспубліканскага друку (газеты «Піянер Беларусі», «Чырвоная змена», «Знамя юности», «Літаратура і мастацтва», часопісы «Бярозка», «Вожык», «Маладосць»)
Аўтар паэтычных кніг, выдаў кнігі для дзяцей. Асобныя творы перакладзены на рускую, англійскую, таджыкскую, чувашскую і іншыя мовы.
Аўтар слоў многіх папулярных песень, што ўвайшлі ў рэпертуар зорак беларускай эстрады.
У фондзе Казлоўскай сельскай бібліятэкі ёсць некалькі кніг Уладзіміра Мазго. Прыходзьце. Бярыце. Чытайце сваім дзецям.
Комментариев нет:
Отправить комментарий