У
разгар лета ў Беларусі адзначаюць Купалле – адно з найстарадаўнейшых народных
свят, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі.
Магічныя
абрады і рытуалы Купалля ўзніклі яшчэ ў язычніцкія часы. "Купала"
азначала "сярдзітае", "гарачае", "ускіпаючае
гневам", "раз'юшанае" – менавіта так продкі ўяўлялі сонца і яго
цудадзейную сілу. У час свята людзі дзякавалі і магутным стыхіям – Агню, Вадзе,
Зямлі.
З
распаўсюджваннем хрысціянства да Купалля быў прымеркаваны дзень нараджэння
Іаана Хрысціцеля. Сугучнасць слоў "купала" і "купаць",
"апускаць у ваду" ў народнай свядомасці прывяла да змяшэння ў назве
свята – Іван Купала.
У
абрадах беларускага Купалля цесна перапляліся старажытныя язычніцкія і больш
познія хрысціянскія традыцыі. І сёння згодна з праваславным календаром свята
адзначаюць у ноч з 6 на 7 ліпеня, каталіцкім – 24 чэрвеня.
З
Купаллем звязана шмат дзіўных легенд і паданняў. У народзе верылі, што ў гэту
ноч рэкі свецяцца асаблівым нерэальным святлом, а ў іх водах купаюцца душы
памерлых у абліччы русалак. Па зямлі ходзяць ведзьмы, чарадзеі і духі, якія
імкнуцца нашкодзіць чалавеку, расліны і жывёлы размаўляюць, а сонца на золку
"гуляе".
Убачыць
гэтыя цуды, зразумець мову звяроў і птушак можна з дапамогай кветкі
папараці, якая зацвітае, згодна з
павер'ямі, усяго на імгненне раз у год. Яна давала незвычайную здольнасць
бачыць будучыню і знаходзіць усе схаваныя скарбы свету, але раздабыць яе мог
толькі вельмі смелы чалавек. Пошук "папараць-кветкі" – адзін з самых
таямнічых рытуалаў купальскай ночы.
На
Купалле беларусы праводзілі яшчэ шмат сімвалічных абрадаў:
збор
лекавых кветак і траў, якія набывалі ў гэту ноч асаблівую сілу;
рытуал
ачышчэння агнём (праз купальскае вогнішча людзі скакалі, у ім спальвалі
кола-"сонца", адзенне хворых, старыя рэчы);
варажба
на будучае (дзяўчаты пускалі па вадзе купальскія вянкі);
абрадавая
вячэра;
рытуалы
аховы дамоў і палёў ад нячыстай сілы;
прашэнне
багатага ўраджаю і дастатку;
абрадавыя
песні і карагоды, шумныя вясёлыя гульні;
рытуал
ачышчэння вадой на ўзыходзе сонца, умыванне расой.
Здаўна
ў Купаллі ўдзельнічалі ўсе жыхары сяла ад малога да вялікага, бо толькі
ўсеагульнае выкананне абрадаў забяспечвала дабрабыт.
Кожны
год з надыходам самых доўгіх летніх дзён і кароткіх начэй у Беларусі – на
берагах рэк і азёр – святкуюць Купалле. Сёння гэтыя гулянні аб'ядноўваюць
старажытныя традыцыі і рытуалы, тэатралізаваныя канцэрты і вясёлыя гульні.
Убачыць
Купалле можна ў самых розных мясцовасцях Беларусі.
Купалле
у г/п Парычы, што у Светлагорскім раёне, Гомельскай вобласці, праводзіцца кожны
год.
Комментариев нет:
Отправить комментарий