Показаны сообщения с ярлыком писатели-юбиляры. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком писатели-юбиляры. Показать все сообщения

среда, 30 марта 2022 г.

 Филиал "Козловская сельская библиотека" государственного учреждения культуры "Светлогорская районная сеть библиотек" Республика Беларусь принимает участие в акции "Весенняя книга".

📚Организатором акции является центральная детская библиотека МБУ ЦБС ГО Красноуфимск. 📌📄📘28 кастрычніка 1922 года ў в. Ястрабка ў сялянскай сям’і нарадзіўся беларускі пісьменнік Міхась (Міхаіл Пятровіч) Даніленка. ✏У 1941 годзе ён скончыў Рэчыцкае педагагічнае вучылішча, быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Ваяваў на Паўднёва-Заходнім фронце, у маі 1942года, непадалёку ад станцыі Мікалаеўка (Украіна), быў кантужаны і трапіў у палон. ✒У сакавіку 1944 уцёк з лагера ваеннапалонных зноў апынуўся ў дзеючым войску. 📌Пасля вайны працаваў настаўнікам Казярожскай сямігадовай школы. ✏У 1952 годзе скончыў завочна Гомельскі педагагічны інстытут. ✒У 1952-1982 гады з’яўляўся супрацоўнікам газеты «Гомельская праўда». 📌З 1983 г. жыў у в. Пустая Града. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1950 г. 📌Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалямі. 📌Адзначаны дзвюма граматамі Вярхоўнага Савета БССР. ✒Жыў у Гомелі. Памёр Міхась Пятровіч Даніленка 22 лютага 2019 г. 📘📓📖Сёння я хачу прапанаваць вам кнігу беларускага пісьменніка Міхася Пятровіча Даніленка "Як дажджы памірыліся", ў якой распавядаецца пра жыццё сучасных хлопчыкаў і дзяўчынак, іх гульні і забавы, клопаты і перажыванні. У многіх гісторыях, апісаных аўтарам, юныя чытачы пазнаюць і сябе, бо героі гэтай кнігі жывуць не дзесьці далёка, а побач з намі. 📖📖📖ГОЛАС ВЯСНЫ Міхась Даніленка Як быў я малы, тата часта ў канцы зімы казаў: — Пойдзем, сынок, на двор, пакажу табе вясновыя слёзкі. — Адкуль тыя слёзкі возьмуцца? — дзівіўся я. — Мароз на шыбах вунь якія ўзоры размаляваў! — I ўсё адно вясна ўжо радаснымі слёзкамі ўмываецца. Зірні сюды. Мы станавіліся пад застрэшак, дзе ўгравала сонца. 3 вострых ледзяшоў, што звісалі са стрэх, адна за другой зрываліся празрыстыя кроплі. Яны выбівалі ў снезе круглыя роўныя ямкі. «Кап-бульк! Кап-бульк!» — усміхалася радасна вясна. I жэўжыкі-вераб'і навыперадкі стараліся пакупацца ў першай вясновай вадзе. Натапырвалі пер'е, яршыліся, аж пырскі разляталіся ад заядлых купальшчыкаў. А мы з бацькам ішлі далей за хату, дзе пачынаўся лес, і на прыгорку, каля высокіх сосен, знаходзілі першыя жоўценькія кветачкі. — Бач, падбелы з'явіліся. Вось яны — першыя кветкі вясны, — тлумачыў мне бацька. — Дзе зацішна і сонечна, там і шукай іх. На парыжэлым падталым снезе поўзалі нейкія чырвоныя жучкі і даўганосыя камарыкі. Бацька казаў, што ўсе яны пачулі голас вясны. — Прыслухайся добра. Ты таксама той голас пачуеш, — гаварыў бацька. I я прыслухоўваўся. Ціха шумелі сосны. Са зламанай галінкі бярозы адна за другой сцякалі на зямлю светлыя чысцюткія кропелькі. Стукаў у кару дрэва дзяцел. Не так, як зімой, а часцей: пэўна ж, прагаладаўся за зіму небарака. Упершыню пасля зімы спявалі сініцы. I нават у поўдзень у мурашніку яшчэ напаўсонныя мурашкі пачыналі варушыць вусікамі. Быццам абнюхвалі халаднаватае, але з адметнымі вясновымі пахамі паветра... I цяпер, як трохі вышэй пачне хадзіць сонца, а прамяні яго стануць цяплейшымі, я, як некалі мне бацька, кажу свайму Сашу: — Апранайся, сын. Пойдзем слухаць голас вясны.

       Филиал "Козловская сельская библиотека" государственного учреждения культуры "Светлогорская районная сеть библиотек" Республика Беларусь принимает участие в акции

      - челлендже «Читаем книги от А до Я, посвященной Неделе детской и юношеской книге. 📚🌍📚Организатором акции является Муниципальное бюджетное учреждение культуры Красносулинского района «Межпоселенческая центральная библиотека» 📘📖📖Валянцін Лукша "Адзіны ў свеце край" 📙📖📖Гэта не проста паэтычны зборнік, а яскравы калейдаскоп нашага жыцця, якое паўстае перад маленькім чытычом ва ўсёй разнастайнасці. Аўтар - лаўрэат Дзяржаўнай пряміі Ряспублікі Беларусь, з цеплынёй гаворыць пра прыгажосць і непаўторнасць роднага краю, пра жывёл і птушак, пра школьныя здарэнні і цікавыя сітуацыіі, у якія трапляюць юныя героі. 📖Першая кніжка (Валянцін Лукша) Вось кніжка мая першая З малюнкамі і з вершамі. Тут словы запаветныя — I ветлыя, і светлыя. Цяпер мой новы друг-таварыш Завецца Сонечка-Букварык! Ён вучыць нас усіх чытаць I без гультайства працаваць, Радзіму зорную любіць I край свой родны бараніць. Мне асвятляе шлях букварык, Нібыта казачны ліхтарык. Як шчасна-хораша ісці З надзейным сябрам па жыцці! 📖МАЁЙ ЗЯМЛІ (Валянцін Лукша) Зямля мая – мой звонкаспеўны край, Святая жыватворная крыніца! Вяртаюся сюды, нібыта ў рай, Каб ля святых вытокаў памаліцца; Вачмі лугі аблашчыць і палі, Падлесак мой, што дружна ў рост пусціўся, Сцяжынкі тыя, што ў жыццё вялі, Каб не зблудзіў, са шляху каб не збіўся. Хачу ўдыхнуць паветра і святла, Абшарам самавітым наталіцца, Пацешыцца з буслінага крыла І з чарадой птушынай парадніцца. О краю мой – святляны, дарагі, Прытулак жыццяспеўны, жыццядайны! Ты лечыш ад самоты і тугі, Ад нематы і немачы адчайнай. Табе сыноўскі нізкі мой паклон, Табе мая бязмежная удзячнасць За несціханы ў сэрцы перазвон, Душой адчутую радзімы значнасць. Я веру, калі стане золка мне Ад ветру злога, сцюжы і завеі, – Мая зямля, бы маці, прыхіне І, як ніхто на свеце, зразумее. Таму я зноў вяртаюся сюды, Да родных ніў, да звонкай той крыніцы – Святой і жыватворнае вады, – Вячыстай прыгажосцю прычасціцца.

            пятница, 18 марта 2022 г.

             Филиал "Козловская сельская библиотека" Государственного учреждения культуры "Светлогорская районная сеть библиотек" Республика Беларусь принимает участие в сетевой акции «Закружилась, завертелась, белоснежная зима!»


            https://ok.ru/group/59919404826671/topic/155642882673967

            среда, 29 декабря 2021 г.

             13 СНЕЖНЯ МІКОЛА МАЛЯЎКА  АДЗНАЧЫЦЬ СВОЙ 80 - ЦІ ГАДОВЫ ЮБІЛЕЙ.

            📚 Маляўка Мікалай Аляксандравіч (Мікола Маляўка) нарадзіўся 13 снежня 1941 г. у вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля школы-дзесяцігодкі працаваў у калгасе, на лесанарыхтоўках ў Карэліі.
              📝 Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Настаўнічаў у вясковых школах. Працаваў у нясвіжскай раённай газеце, на рэспубліканскім радыё і тэлебачанні, у часопісе “Вясёлка” (30 гадоў). 📝 Піша для дарослых і дзяцей. Аўтар шматлікіх кніг паэзіі і прозы. 📌 Родная зямля над Нёманам – крыніца творчых задум пісьменніка. У сваіх кнігах ён апявае дар жыцця, дар міру, дар працы, дар сяброўства і кахання. ✏ Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова (1992г.), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1997г.), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі “Мастацкая літаратура” (2002г.), Літаратурнай прэміі “Залаты Купідон” (2012г.).  📌 Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1992г.), медалём Францыска Скарыны (2007г.), медалём Саюза пісьменнікаў Беларусі – за плённы ўнёсак у літаратуру.  ✏ Выдатнік народнай асветы. Выдатнік друку Беларусі. 📌 Жыве у Мінску. 📖 "Я - беларус маленькі" (Мікола Маляўка) Я – беларус маленькі, Дарос ужо да школы. Як і бацькі ,сумленны , Руплівы і вясёлы. Я- беларус маленькі З блакітнымі вачыма. Хачу і я, каб лепей Жыла мая Радзіма. Я- беларус маленькі. Люблю блакіт і сонца. З Радзімай пасталею, Радзімы – абаронца. Я- беларус маленькі, Адкрыты ўсім трывогам, Ды стану на калені Я толькі перад Богам.
                📖 "На гэтым - стаім!" (Мікола Маляўка) Мы. баларусы, - простыя людзі. Край свой і продкаў постаці любім. Рады заўсёды добрым гасцям, Рады, калі спрыяюць і нам. Мы, беларусы, - дбайныя людзі. Рукі - на плузе. Рукі - на склюдзе. Граем-спяваем зноў жа як след, Пояс аздобім - любуецца свет. Мы, беларусы, - гордыя людзі. З торбай па свеце белым не блудзім: Лепей сканаць пры ганку свааім, Чым жабраваць... На гэтым стаім! Мы, беларусы, - мужныя людзі. Жыць у ярме ніколі не будзем, Станем сцяной, плячо да пляча, Супраць любога злога мяча. Мы, беларусы, - божыя людзі. Крыжык святы асвечвае грудзі, Дома, у кожнай хаце - абраз, Бог міласэрдны з намі. У нас.
                  📖 "За цябе адну" (Мікола Маляўка) Бацькаўшчына - мілая зямля, Вытры на сваім абліччы слёзы. Буду я ў цябе за каваля, Каб плугі каваць і ладзіць косы. Нас яшчэ нямнога, моцных духам, Я табе надзею прынясу: Падмяню старэйшага за плугам, Перадам малодшаму касу. Недасплю і недаем ашчадна, А збяру ў сям'ю тваіх дзяцей, Каб шчаслівай ты была ў нашчадках, Каб яны усміхаліся часцей. Адыду да продкаў - не забуду: У блакітным храме іх пасля За цябе адну маліцца буду, БАЦЬКАЎШЧЫНА - МІЛАЯ ЗЯМЛЯ. 📚 📖 📖 ЧЫТАЙЦЕ ТВОРЫ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ.

                    По определению Всемирной организации здравоохранения – здоровье, это не просто отсутствие физических дефектов и заболеваний. Это совокупно...