четверг, 26 апреля 2018 г.

Читаем воспоминания о событиях далёкой Великой Отечественной войны

КРЫГАХОД

Старая Аксiння варочалася з боку на бок. Сон не iшоу. За сцяною у сне нешта мармытау  yнук. Ей нават здалося, што ен паклiкау яе.  Але вось дачка  падыйшла, супакоiла малога.  
 «Мабыць крыгi у сне бачыць?  - падумала Аксiння.  - наглядзелiся мы з табою сення, Сашок, дык вось i не спiца…»
Сення днем пайшла рака. Сашок першы пачуй гэта. З крыкам прыбег у хату.     

 «Бабуля, лед трашчыць!». А потым яны доуга гулялi уздоуж ракi i глядзелi, як узбухау лед, ламауся, i  крыгi, наскокваючы адна на другу., плылi па рацэ.
Вясна набiрала сiлу. У паветры пахла духмянай свежасцю…
«Бабуля, вось бы пакатацца на крызе….».
Аксiння глянула на раку i ей здалося, як i многа разой да гэтага, што нехта  там на тым беразе прыгае на крыгу…. «Пойдзем, сынок  да хаты.»  Але унука не так легка было зазваць дамоу.  Ен усе чапляуся i чапляуся да яе cа  сваiмi пытаннямi.
А  Аксінняй   авалодала стомленнасць, унутры нешта заныла. Так было кожнай вясной. Асабліва першыя гады пасля вайны. Як толькі ўскрывалася рака, беглі па ёй крыгі, яе няўтрымна цягнула сюды, да ракі. Здавалася, заве яе нехта. Чуўся голас Івана, які клікаў яе, як той вясной 43-га года… Хадзіла ўздоўж ракі, затым наступаў адчай. Хацелася самой пабегчы туды па крыгах. А можа ён там, за ўзлескам, яшчэ не дайшоў. А куды пабяжыш, калі , сваімі вачыма бачыла яго магілу там, у далёкай Чэхаславакіі? Завезла яму гэтага рачнога пяску, таго, па якім ён апошні раз прыйшоў да яе.
 … Вяселым, галасістым было іх вяселле. Ды  як жа яму было быць інакшым?. Іван  - лепшы трактарыст у калгасе. Ды і яна не з апошніх. Стаханаука.  А на яе русыя косы  ды шэрыя прамянiстыя вочы не адзiн хлапец заглядауся… але тут як кажуць  не у людзей запытайся, а у свайго сэрца.   Калгас і хату ім дапамог паставіць, вось тут ля ракі.
Толькі нядоўгім было іх шчасце, ох  нядоўгім…На другі дзень вайны пайшоў Іван на фронт.
Кароткімі, але такімі пяшчотнымі былі яго лісты. Ды вунь яны ўсе ляжаць у скрынцы, чаго іх кранаць. Яна і так ведае кожнае   слова.
А той зімой доўга не было весткі. Вясна пачалася ранняя. Аксіння зранку завіхалася на двары. А што было завіхацца: скаціны вялікай не было. Прыбраць тое сёе, ды вады прынесці. Раптам вядро ўпала… Ей здалося, што кліча яе хтосьці… “ Божа  правы, ды што ж гэта робицца….”  - адумала Аксиння. Падхапiла вядро, хацела iсцi, але тут жа кiнула..
 - Аксіння-я-я-я! – гэта быу яго голас, Івана. Яшчэ не ведаючы куды, але яна пабегла. Мабыць, сэрца вывела яе на бераг ракі, дзе яны так любілі гуляць. А па рацэ плылі крыгі. Ноччу рака пайшла. І тут яна ўбачыла  Івана на тым беразе. У нейкім караткаватым шынялі ён стаяў у тым месцы, дзе была пераправа.
 -    Іванка!...-  толькі і выдыхнула яна.
І тут Іван, нібы падштурхнуты невядомвай сілай, пабег праз  раку, па крыгах. Замерла Аксіння на месцы…Так дагэтуль і стаіць у вачах: ён радасны і ўсхваляваны прыгае з крыгі на крыгу, а яна стаіць, а ў галаве толькі адна думка: – “Толькі б гэта праўда, толькі б не знік…”. Паверыла  тады, калі прыгнуў ён на бераг, падхапіў на рукі, закружыў…
Якім жа шчаслівым быў  той дзень, што падаравала ім жыцце сярод рэзрухі   страшэннай вайны.
К вясне нарадзілася Каця.
А  потым прыйшла пахавальная. Спачатку выкінула яе.  Не можа быць такога – каб так кахаць , так чакаць. Не, не..
І яна чакала. Вайна скончылася, а  яна чакала. Колькі вечароу  праседзела каля ракі, колькі слез выбегла з вачэй ведае толькі вецер ды салаўі, што пелі кожную весну вось тут. I у кожным  подыху вецярка ды салауiных трэлях  чулiся пяшчотныя словы, што казау ей на развiтанне Иван….    
Быў боль,  былі слезы  i быу такi  адчай, што  жыць не хацелася. Толькі дачка падрастала і гады ішлі,  потым  нарадзіўся унук і трэба было жыць.
 … Аксиння уздыхнула, села на ложку. За вакном займауся свiтанак. Яшчэ адна ноч прайшла  без сну. Ды колькi iх такiх начэй было за усе пасляваенныя гады..                                                                 
Т.Герасимава

Моя  мама Бондарева  Евгения  Васильевна была  узницей  лагеря  в  Озаричах.   C ней  были  родственники  и  двое  детей. Она  рассказывала много  страшных  эпизодов, которые  происходили  с ней. Один  из  них я постаралась  описать  от  имени  женщины Аксиньи.
А  лес  шумеў..
Сосны  шумелі  над  галавой  неяк  зусім  мірна. Ветрык гуляў  паміж  іх  верхавінамі, а  калі  заплюшчыць  вочы,  дык  здавалася   і   вайны  няма, сядзяць  яны дома,  трэба  толькі  затапіць  грубачку і  будзе цепла. Але  ж   не,  вакол  лес  і  калючая  провалака.  І  прыгналі  іх    фашысты  сюды   пад Азарычы невядома   дзеля  чаго. Толькі  і  чуваць ненавісная  гаворка  ды  брэх сабак. 
Холад   прабіраў  да  касцей.  І    сасновыя  лапкі  на  якіх  сядзела  Аксіння не  дапамагалі. На  выцягнутых  яе  нагах  ляжала скруціўшыся Кацька.  А  маленькая  Майка  прыхінулася  да  грудзей  і  нешта  мармытала.  Ужо  некалькі  дзен  яна нібы  не  разумела - хто  побач  і  што    хоча ад  яе Аксіння, а  Кацька  ўсе  дапытвалася - мама, чаму  яна  не гуляе  са мной.  Да  якой  гульні  было  тут,  калі  ежа  скончылася, а  вада  што  бегла  з  пад  калючай  провалакі  была  бруднай і нейкай   гаркаватай.  Але  і  свякруха  і  маці  Аксінні настойвалі каб   давалі  яе  дзецям,  бо  і  яе  было  мала.     Што    будзе  ніхто  не  ведаў.  Ці  пагоняць  іх  далей,  ці  тут,  у  гэтым  лесе  і  знойдуць  яны  свае  прыстанішча.   Сэрца  аблівалася  крывею,  гледзячы  на   малых  дзяцей. А  іх  было  тут  шмат.
Аксіння  любіла  дзяцей. Да вайны  вечарамі  гудзела  вуліца  ад  дзіцячых   галасоў.   Аксінні  здавалася,  што  яе  дзяўчаткі  самыя  прыгожыя.  Кацька  чарнявая, ўся  ў  бабулю.   Таму  і  назвалі  Кацярынай. Такая ж    рухавая  і дасціпная.  А  Мая павольная  і  разважлівая,  як  дзед  Васіль.   Спачатку  падумае  потым  скажа. Нарадзілася  ў  маі  вось  і  назвалі  так. Больш  за  ўсе  любілі  яны  гуляць  за  домам  на  выгані.  А  калі  ішоў  з  работы  Іван  дык  наперагонкі  беглі  да  яго. Потым  ен,  стомнены,   але шчаслівы, нес  іх  дамоў.  Вячэралі  на  верандзе  новай  хаты. Дзяўчаткі  шчабяталі  нешта,  а  Іван  расказваў аб  рабоце.   Ці ж  думалася  тады...  І хата  згарэла ...
Майка зноў  прамармытала  нешта.  Дзесьці  забрахалі  сабакі,  Іх  тут  хапала  і  зленныя .  У     весцы  такіх  і не было. Злосна  рыкалі  яны  на людзей і  не  ўпускалі   моманту  каб не  хватануць  каго.
Калі  прыгналі    сюды,  жыхары  іх  вескі  дзвінуліся ў сярэдзіну,  далей  ад  гэтых  твараў.  А потым  наогул  перабраліся  бдіжэй  да  провалакі,  якой  быў  абнесены  ўвесь  лагер. Здавалася тут было  вышэй  і  не  так  мокра. Хоць мокра    было   усюды. Раскіслы  снег быў  брудны , але  нічога  не заставалася... Людзей  сагналі  сюды    з  розных  весак  і  іх  сямья  стараліся  трымацца  разам.    
Трэба  было  трохі    пахадзіць,  бо  зусім  ног  ужо  не  адчувала,  але  так  не хацелася  кранаць  дзяўчатак. У  душы  зноў  заныла, што  ж  з  імі  будзе? І  кожны  раз  пры  такой думцы падступаў  адчай  ад  таго,  што  нічога нельга  зрабіць. Вунь  Агапа  паспрабавала, і  чым  усе  скончылася...  Агапу  застрэлілі  на  месцы   нават  пахаваць  не  было як. Аксіння  заплюшчыла  вочы,     раптам  ей  пачулася,  што  нехта  паклікаў.
"Так,  ад  голаду  і  не тое будзе. " -  падумала  жанчына. Трэба  ўстаць.  Зрабіўшы  намаганне, яна  паклала  дзяўчат  на  лапкі, прыхінула да  свякрухі,   неяк  устала.
Цямнела. Пражэктар  на  вышцы слізкануй  па  тэрыторыі і  зноў  патух. Праз некаторы  час  зноў  ей  здалося  што  нехта кліча. Яна   пільней  угледзелася.  З  той  стараны,  каля    сасны,  што была  бліжэй  за  ўсіх  да  провалакі, нехта ляжаў  ці  поўз. "
Здалося,  бо   казалі  там  толькі  міны  -  зноў  падумала  Аксіння...
Не, сапраўды  нешта  шавяльнулася,    толькі  прама  на зямлі. І  знікла, нібы  ў яму ўпала. А  казалі  старыя ,  што  гэтая  старана  самая  спакойная,   спалохалася Аксіння.  Толькі  б  не  сабакі.  Загрызуць.  Дзяўчаткі   недалека. Раптам  як  з  пад  зямлі  паказалася  постаць  чалавека,   быў  гэта  немец,  але  без  сабакі.  Дзякуй  богу.  Зараз біць  будзе. Ці ж  першы  раз.   У  душы  Аксінні  ўскалыхнулася  ўся  злосць,  уся  ненавісць да  гэтых   катаў,  што  прыйшлі  сюды  на  іх  землю  і парушылі   ўсе  жыцце.  Цяпер   невядома  дзе  Іван,  а  яны  вось  тут.  Раптам  немец  загаварыў  на  русскай  мове. ..
-  "  Не бойся, я  свой ..."
-Ага,-  падумалася, - гаварыць  навучыўся   на  нашай  мове.  Адчула  такую  ненавісць, што  каб   што ў  руках было,.  убіла  б.  Тольк дзе  сілы  ўзяць.
"Не  бойся  я  свой,    я  разведчык..."
-  Ага,  разведчык ,  ведаем  мы  такіх  разведчыкаў", але прамаўчала.
Ен  пачаў  распытваць колькі іх  у гэтай  старане  лагера, з  якой яна вескі і дзе  мужык. Аксіння  не  ведала  што  і  думаць,  але адчай, злосць што  накапіліся  за  гэты  час  прыдалі  сілы:
-  На  фронце  мой  мужык,  бье  вас  гадаў  і  хутка  ўсіх  перабье  і  прідзе  за  мной  і  маімі  дачушкамі.  І  цябе  таксама  прыбье .  І  слезы  самі  пабеглі  з  вачэй...
-    Жанчына,  не бойся,   я  рады,  калі  ўсе  такія  як  ты.
-  Перадай  усім  сваім каб трымаліся,     мы   вас   выратуем.  Я  толькі  разведка,  але  хутка  мы  прыдзем, а  гэта табе...за  тое, што  ты  такая  смелая.....-  ен  пачаў  аддаляцца  і знік.
Аксінні  падалося  што гэта  быў  прывід. Яна  так  і  сядзела  на зямлі.  Толькі  ў  руках  была  невялікі кусок  хлеба.  А значыць  не  прывід. Трэба  хутчэй  усім  сказаць.  Аксіння  пайшла  да  сваіх.  Дзяўчаты  былі  на  месцы. Яна  паспрабавала  ўкласці ў рот ім  па  кусочку .   Каця  пражавала,  а  Мая  не  адрэгавала.    Свякруха  і  маці выслухалі яе  расказ і  не  ведалі,  верыць  ці  не...  Пайшлі  расказаць сяльчанам.  Можа  і  сапраўды есць надзея, толькі  як дачакацца..
Наступіла  ноч.  Халодная, галодная   Ці  адна  яна  такая  была.  А  пад раніцу Мая  перастала дыхаць  і хлеб  не  дапамог.   Старыя, дачакаўшыся  досвітку,  укруцілі яе  ў  лахмоцце  і  падвесілі  на  дрэва, каб  не  парвалі  сабакі.  Ямку  не было  чым  выкапаць. Усе  людзі,  што  паміралі,  проста  ляжалі  на  зямлі...  Аксіння  нібы  скамянела. Здавалася замест  сэрца цяпер  ільдінка. Сядзела і   прыціскала да  сябе  Кацьку.
І  сапраўды  праз  некалькі дзен   іх  вызвалілі.
Прыйшлі  нашы  і  пачалі  выводзіць,  вывозіць  людзей. Тых хто  не  мог  ісці  неслі  на  насілках. Казалі,  што  павязуць у  шпіталь,  лячыць.У  лагеры  панаваў ціф.  Аксіння   не хацела ісці, пакінуць  дачку.  Пашанцавала. Яе   знайшоў  той  самы  разведчык. Толькі цяпер  ен  быў  у  русскай  форме.  Дапамог  пахаваць  дачушку.  Тут  ужо хадзілі  нашы  салдаты,  збіралі памерлых.   Іх  было  многа. Казалі,  што   фашысты  воду  атравілі.  Людзі  ішлі да  выхаду з  лагера хто  як мог,  а  некаторыя  паўзлі  на  каленцах.  Аксіння  несла  Кацю  за плячыма, павольна  аддаляючыся  ад  гэтага  страшэннага   месца.  Побач  чуць  перасоўваючы  ногі паузлі  старыя.  За  варотамі  прыпыніліся.  Аксіння  азірнулася.

А  лес шумеў...  Сосны  спявалі   сваю  адвечную  песню. І  Аксінні    здавалася,  што  гэта  пахавальная  песня  па  яе  дачушцы і  тых,   хто  застаўся  там, у лесе, на  месцы  лагера.

Автор Тамара Герасимова (Бондарева)



Генеральскі шынель.

 Крыху пераваліла за поўдзень. Сонца, прaбіваючыся праз лісцце яблыні, пад якой стаяў стол, зіхацела на розных прысмаках, ды на прыгожых чарках, што стаялі тут жа. За абедам, як заўседы, калі з’яджаліся ўсе да хаты, было шумна. Сыны нешта даказвалі адзін другому, маці завіхалася ля стала, дачка дапамагала, але асноўны гвалт стаяў ад малых, а іх было чацьвера. Толькі стары Іван сядзеў моўчкі да з-пад касматых броваў глядзеў на усіх. Сення, можна сказаць, ім з Аксінняй, пашанцавала. Усе тут: і дзеці, і ўнукі са сваімі маладымі жонкамі, і нават праўнукі. Малыя хлопцы, тыя зранку ўсе за дзедам бегалі – то пакажы, то раскажы што-небудзь. І дзед паказваў, расказваў – любіў ен пагаварыць. Ды што казаць, майстар быў расказаць, ды і не проста расказаць, а кожнага чалавека розным голасам паказаць, а калі трэба, дык і акцэнт ўставіць. Вось і зараз ўнукі чапіліся: «Дзед, як было на вайне?..» Толькі праўнучка Волечка, сядзеўшая на руках ў сваей матулі, з асцярожнасцю паглядала на дзядулю, на яго касматыя бровы і густую сівую шавялюру. Дзед хітравата паглядзеў на хлапчукоў і запытаў: -    А ці ведаеце, як я быў генералам? -    Не, дзед, - зашумелі малыя, - раскажы… Сыны моўчкі пераглянуліся – пайшло-паехала. -    Не  чулі,- спытаў Іван, - дык слухайце… Было гэта падчас вызвалення  Беларусі. Часці нашай дывізіі уз’ядналіся з асноўнымі часткамі першага Беларускага фронту. Баі працягваліся. А мы стаялі на ўскраіне Шацілак, чакалі перафармавання. Салдаты ў свабодную гадзіну лапілі бялізну, падшывалі гімнасцеркі, шынялі, словам, прыводзілі сябе ў парадак. Даведаліся, што я магу не блага шыць, і вельмі хутка я зрабіўся заўзятым шаўцом. Недзе нават швейную машыну знайшлі, паставілі ў крайняй хаце ля вакна. І работы з’явілася шмат. Сядзеў я цяпер там днямі нешта перашываючы, падганяючы. Трапіў неяк да мяне генеральскі шынель. Самога генерала я не бачыў, але чуў, што чалавек ен быў добры і справядлівы. Вось  надвячоркам закончыў я прасаваць генеральскі шынель, раптам чую – недзе далека прагучалі выбухі, затым бліжэй, яшчэ бліжэй. Выглянуў у вакно – праехала машына з салдатамі. Каля штабнай зямлянкі стаяў матацыкл – значыць сувязны тут. Дай думаю пайду празнаю ў чым справа, ды і шынель заадно ад’ютанту аддам. Выйшаў з хаты і, каб не несці шынель у руках, накінуў на плечы. Іду па вуліцы, а насустрач калона, і малады такі лейтэнантік бяжыць. Параўняўшыся са мною – супыніўся і калона супынілася.  Лейтэнант як закрычыць: -    Таварыш генерал! Рота прыбыла ў распалажэнне дывізіі, дакладае лейтэнант Сідарэнка. -  -     Я збянтэжыўся, думаю -   чаго гэта ен.? І тут да мяне дайшло – на плячах жа ў мяне генеральскі шынель, і ен думае, што я генерал. Я напусціў на сябе важны выгляд і сказаў яму звярнуцца ў штабную зямлянку да намесніка. Недзе зусім блізка зноў пачуліся выбухі. Шарэнга салдат неяк схамянулася. Зусім яшчэ мабыць былі неабстрэляныя. «Ну нічога, хлопчыкі – ўсе яшчэ наперадзе», - падумаў я. -    Дазвольце ійсці! – пракрычаў лейтэнант. -    Ідзіце, - важна сказаў я і так сама пайшоў далей. Але, адышоўшы метраў дзесяць шанель я скінуў. Пабыў, думаю, крыху генералам і досыць. Тут зноў пачалася страляніна, выбухі зусим близка. Я хуценька аддаў генеральскі шынель і да сваіх у роту. Тут ўспомніў, што каля швейнай машыны застаўся мяшок з паўбоханам хлеба, якім я збіраўся пачаставаць сення сваіх. Бягом да хаты. Падбег і, не верачы сваім вачам, супыніўся. Замест хаты была яма. Пакуль я пабыу генералам ,  кіраваў салдатамі, сюды трапіў снарад. Ад нечаканасці я нават апусціўся на нейкі пянек. Вось так…. Чаго толькі не здараецца на вайне… Можа да генеральскага шынеля я і не дарос, а ўсе ж у сарочцы мабыць-такі нарадзіўся.  За сталом было ціха. Хлапчукі сядзелі нейкія надта сур’езныя, быццам бы самі пабывалі там, у той далекай жудаснай вайне. Нават сыны перасталі усміхацца. А сонца зіхацела ў кронах дрэў. Ды маленькая Волечка мірна і ціха спала на руках у маці, толькі слабы ветрык шавяліў яе рыжаватыя валаскі. Стары Іван зачаравана глядзеў на абедзвух. Маці ціха гойдала дачку, шчасліва усміхаючыся і падстаўляючы твар ветрыку – ну ні даць ні ўзяць – мадона з той карціны, што вісіць у пакоі дачкі. Ну што ж, мабыць дзеля гэтага і трэба было жыць, сцярпеўшы ўвесь цяжар мінуўшай вайны.

Автор Тамара Герасимова(Бондарева)

Звонок
Из  цикла  «Бабушкины  сказки».

     Мария  Петровна  тихо  опустилась  на   стул,  стоящий  возле  тумбочки   с  телефонным  аппаратом. Она  давно  ждала этого  звонка. Еще  на  встрече  с  ветеранами  подошла  к  ней    голубоглазая  девушка,  представилась   корреспондентом    и  попросила  рассказать  о  своей  жизни,  о  войне. Разговаривать  там  было   не  очень  удобно  и  они  договорились  созвониться. Но  не  сказать,  чтобы  она  была теперь рада   этому  звонку. Не  любила   она  вспоминать   те  годы. Тяжело  думать  о  потерях,  которые  были,   о  друзьях,  что не  вернулись  с   фронта.   Мария  Петровна  медленно  опустила   трубку  на  рычаг  и   тяжело  вздохнула.  Заныло    раненое  плечо.
     -  Бабушка,  это  мама  звонила?  -  из  соседней  комнаты  выбежала  внучка. 
        Сегодня  она  осталась  дома  с  бабушкой.   Вчера  на  прогулке   попробовала  снегу  и  результат  тут  же  сказался.
    -  Нет,  внученька! Это  тетя - корреспондент,  о  которой   я  тебе  рассказывала.  Она  придет  к  нам.
    Как - то  так  повелось,  что   Мария  Петровна   обо  всем   рассказывала  внучке.  И  более   внимательной  и  восприимчивой  слушательницы  не  было. С  самого  детства. Сначала  это  были  просто  сказки,  которых  бабушка  знала  неимоверное  количество,  потом  с  возрастом внучки они    превратились в  правдивые  истории,   потом   и  в   серьезные  разговоры...  Но в  семье,   посмеиваясь,  так  и  продолжали  их     называть «Бабушкины  сказки».

      -  И  ты  будешь  рассказывать  ей  о той   переправе,   боях,  о  тех  раненых,  которых  спасала?
    -   Да,   моя милая...
 --  Ты  расскажешь,  как  тебя  ранило?.
---   Да,   наверно  придется  рассказать.  ....
     Бабушка  встала  и  пошла  на  кухню. Там  подходило  тесто.  Собирались  сделать сегодня   вкусные  пирожки. Постояв   немножко,  Лиза   направилась за  ней. Ну   вот   так  и  есть.  Сидит  бабушка  и  смотрит  в  окно...   И   наверняка  ничего   не  видит. В  глазах  слезы. Последнее  время  они   все  чаще  появлялись  в ее  глазах,  когда  разговоры  заходили  о  войне.    
--  Бабушка!   Не  надо...
--  Да,    будем  пирожки  делать.    Придет    корреспонденша,  а  мы  ее  пирожками  угостим.
    На   вид  тесто   выглядело  очень   аппетитным.   А  Лиза     с   самого  детства  любила   его   пробовать вот   таким. Попробовала и  сейчас.
  - Бабушка,   как   вкусно. !!
     И  работа  закипела....Лиза   как  всегда  без   умолку   что-то  говорила,  но   Мария  Петровна  почти  не  слышала.      В  ушах   стоял шум,  как  бы   гул   той   давней,   военной   канонады. Рядом  рвались  бомбы.  А   совсем   близко  снова   кто-то  звал:    «  Сестричка,  сестричка...».
 Казалось,   все должно  забываться.   Ведь  время  идет.  И  уходит   в  прошлое  тот  далекий  день,  когда  после  выпускного они   с подружками  пошли  в  военкомат.     Так  решил   тогда  весь  класс.   Ее  и  еще   двух  девочек   Олю  и  Раю    направили  на  курсы  медсестер.  Вскоре  она  ехала   на   фронт... Ехала  одна.   Подруг  отправили  в  другие  части. Теперь  они  были  солдатами.  Им  тогда   не  думалось,  что  будут  рваться  снаряды,что  сам  ты  можешь   быть   убит   или   ранен.       Не   думалось,   что  так     тяжело  будет  на   фронте,   как в  бою   на   той   страшной   переправе, под Сталинградом...
  ...Немцы обстреливали мост с берега, а сверху бомбила их авиация.  приходилось переправлять раненых на левый берег по понтонным мостам и самодельным переправам, которые сооружались из того,   что  было   под  рукой. Чаще всего это были утлые лодки и самодельные плоты, которые заливались водой даже при самой маленькой волне. Трупы  людей  плыли   по  течению  как  бревна. Кто  мертвый,   кто  живой.  А   кто, захлебываясь    водой,   старался   ухватиться  за   что-то    чтобы   не   утонуть.  В   голове  проносилось  одно:    «  Скорее,    там   еще,   раненый...».       Их   надо   спасать.  Она  теперь  их   надежда   на  жизнь...   Когда бежали  по понтонному мосту, он прогибался и качался, было жутко оказаться    в   холодной   воде. И   еще   страшнее  было  оказаться   в  ней   с  раненым.  Толи   раненого   спасать,  то ли  самой   спасаться... Маша     плохо   плавала,   но не до  этого там  было.      Сутками находились в холодной воде, под   взрывами   снарядов и никто  не простудился. А   вот  пуля   ее    не  миновала.     Такого ужаса как    тогда  в   своей  жизни   Маша   не  испытала   никогда   еще.

 Потом  госпиталь  и  снова   фронт.

--  Бабушка,     а  эти   пирожки   с  чем  будем  делать?   
Голос   Лизы   вернул  ее   в  комнату. Но в   ушах   по-прежнему   стоял  шум.   Но  это  от   волнения.   Мария  Петровна   знала   точно.
  -- С   чем  бы  ты  хотела?
    --   А  давай   с   вареньем.?
      -- Сладкоежка   ты   моя,   Давай   с   вареньем!     И  она   открыла   шкафчик,   где   стояли  банки   с   вишневым   вареньем.   Лиза  любила   его  больше   всего.  
--  Я   уверена,   что  нашей  гостье   тоже  понравится   с   вареньем..
Лиза     наклонилась  над  банкой   варенья,   стараясь  выловить   вишенку...
...Пирожки   получались   красивые  и   кругленькие.   Скоро    можно  будет  и   попробовать. 
--      Бабушка,   ты   расскажешь   ей  о  том   как  исчез   раненый?..
 Когда-то  давно,   еще  Лиза  была   поменьше,  она   ей  и   рассказала  об этом  случае...

После     переправы  и  госпиталя,   Маша  снова вернулась   на   фронт. Теперь  она  работала   в  операционной.   Приходилось иногда и  прямо   под   взрывами.

Казалось,  войне  не  было  конца.  Всюду  была  кровь  и  смерть.     Но   постоянный  страх  прошел   и  уже  не  приседала  от  разрывов   снарядов,  хотя  те  по-прежнему  несли  смерть. Она   ассистировала  врачу  во  время  операций.      В   короткие    передышки   между  боями  отправляли  тяжелораненых  в  тыл,    ухаживали  за   теми,   кто  остался. И  это   не  было   легче,   чем   в  бою...  В душе была  жалость,   постоянная  тревога   за  этих  искалеченных  людей.   А   когда   на  твоих  руках   умирал   человек,  это   было    особенно   тяжело.   Потому что  еще один   человек   сгорел   в  -этом   горниле   войны,   хоть  и   незнакомый.... Но  для  кого то не   стало   друга,   знакомого,  любимого...

... Новая  партия  раненых    поступила  ночью. Кто-то пытался   встать  и  идти,     кто-то  звал   на   помочь,   кто-то   просто стонал. Снова   в  операционную.. .   Проходя   мимо  лежащих   раненых,   она  уловила   что-то  знакомое   в  одном. Может   знакомый   чуб,   а   может   просто   сердце   подсказало.
  Это  был   Леша,  ее   одноклассник.   Еще   в  школе  они  дружили  и  вместе  думали  поступать   в  институт.  Но  все  обернулось   по-другому.   Потом  потеряли  друг  друга   в   этом   бушующем  море   войны.  И  вот   среди  раненых  она  узнала  его .  Леша то   приходил   в   себя,   то   снова  терял   сознание.  В   минуты   его   просветления,   Маша   твердила...  «   Все  будет  хорошо,  Лешка,  все  будет  хорошо...»   И  он  затихал,   как бы   веря ей  и  только  ей. На   операционный   стол   его   взяли   сразу....Он   потерял   много   крови. Сегодня  это  была   уже   пятая  операция.  Снаряды   рвались   где-то совсем близко. Но она   твердила  про  себя  одно:    «Леша,   все  будет  хорошо... мы  еще  и  в  институт  поступим....»

Вдруг  рядом   совсем  рядом  раздался   взрыв и  дальше    Маша  уже  ничего не  помнила.      Ее   отбросило взрывной    волной ,  а   вместо операционного  стола,   раненого  и   врача осталась   воронка.
ВИ   снова был  госпиталь. Поправлялась  медленно. Голова  болела,   одна   рука   не   двигалась,  но  главное  не  было Леши.  В душе   было   пусто,   ушло   безвозвратно   детство,   юность  и   первая   любовь....   Жестокая,  безжалостная  война...Она   уносила   дорогих,  родных людей..
 Но   жизнь  продолжалась.    И  надо  было   собрать всю  волю,  чтобы   выжить....
--  Бабушка,   ты  опять   на  войне.???   Вернись,   ее  давно   нет!
---  Да,  и  дай  бог,   чтобы   не было...  Мария   Петровна   залюбовалась   внучкой .   Да   ради  этого  и   надо  было  выжить, наверно.   

--   Бабушка, а ведь  страшно  было   на  войне.???
   Да,   Лизонька, что бы   не  говорили,   а  очень   страшно.!  У ног рвутся снаряды,  сверху в тебе прицеливаются стаи немецких самолетов, артиллерия стреляет. Кажется, что земля превращается в совсем маленькое место   и   спрятаться   человеку некуда ...
        - Ба, Н о  ты  же  выдержала!  
    --  Да  ,  милая,   так   надо  было ...    Да,   надо  было  выжить,       чтобы   солнце над   нами    снова  светило,   а  небо  было   голубым,  чтобы    родилась  ты....

   Они  молча     стали  вынимать   пирожки   из  духовки.   В   квартире   стояла  тишина     и  только   от    пирожков шел  душистый   аромат...      Вдруг   тишину      нарушил   звонок.    Теперь  это  был   звонок   входной   двери.
 -   Ну   вот кажется   и   наша  гостья   пришла.   будем   чай  пить.



Автор: Тамара Герасимова (Бондарева)





 Сустрэча.
Старая  Кацярына   завiхалася  каля  печы  i  мiжволi  прыслухоўвалася  да  размовы,    што  вялi  мужыкi  за  сталом. I трэба  ж?  колькi  б яны   не  сустракалiся ,  а  пагаварыць аб  чым  знаходзiлася..   Пра  работу,  пра  цяперашняе  жыцце, пра  былое... Раней  часцей  бачылiся.  Ды  i  весялей  неяк  было.  Прыязджалi  з  Марыяй,  а  калi-небудь  i  з  дзецьмi.  Дзецi  у  iх  нарадзiлiся пасля  вайны,  амаль  у  адзiн  год.   Iм  таксама  да  спадобы  былi  такiя  паездкi.  Бегалi  па  вёсцы,  з    вялiкiм  задавальненнем...  Але  гады  iдуць.  А  цяпер  вось  больш  года  не  бачылiся .  Гэтулькi  i  Марыi  ужо няма з iмi. Не  такая  яна  i  старая  была,  але жыцце  бярэ  свае ...  Вось  i  сення Сцяпан  прыехаў  адзiн,  напярэдаднi   9  мая...  Адзначалi  яны  гэты  дзень  заўсёды.     Здавалася  лепшага    свята  i  не  было нiколi. Тады  у  45-м было  i  вызваленне,  i  вясна,   i  гэтулькi  надзей  на  лепшае  жыцце...  А  дзяржаўным  яно  стала  вось  толькi  цяпер.. . Як  заўсёды  гаворка  зноў  перайшла     да  успамiнаў пра  вайну.
 Здавалася  б  ужо  усе  перагаворана   па некалькi  разоў,  але  ж  не ...  Кожны  раз  знаходзiлася  нейкая  новая  дробязь цi акалiчнасць.
 Яно  i  вядома... Абодва  ваявалi,  абодва  былi  ранены.   I , канешне,    было што  успомнiць. Што  казаць - цяжка  прыйшлося  там,  на  вайне...
...Кацярына  перавярнула  блiны   на  скаварадзе.   Ад iх  iшоў  прыемны  духмяны  пах...Затым  у  задуменнi  паглядзела  у  вакно....
Вядома ж  цяжка  давялося!.  Вайна - гэта  заўсёды  гора i пакуты..          I  не  толькi   у  баях....  Хiба  ж     пад  немцамi  было  лепей??   Страшна  успомнiць....
  Вёска  iх была  кiламетры   два  цi  тры  ад    лесу.  А  немцы  таго  лесу  баялiся як  чорта... А  за  лесам, крыху  далей  там  i  балота  пачыналася.      Спачатку яны  гаспадарамi  хадзiлi  па  вёсцы,  ды  кур  хапалi,  потым   кiравалi  усiм  як  хацелi. Што  не  падабалася  цi хто ,  адразу  стралялi. Сабак  i  тых  пастралялi.  Нейкая  дывiзiя,  казалi, была  асаблiвая.  Iм  было  што  малы  ,  што  стары  усе  роўна.   Усе  хавалiся  i  малых  хавалi.  I  Кацярына  сваiх  хавала .  А  было  у яе  iх  двое......  Дзве  прыгожыя  дзяўчынкi...
Нездарма ж  потым,  лежачы  у   беспрытомнасцi    бальная  цiфам  пасля  лагера,  яна  ,  як  кажуць  дактары,  енчыла:  «  немцы  iдуць!Хавайце  дзяцей...».  Толькi  не  зберагла  яна  сваiх  прыгажунь...Трапiла  у  лагер  ды  там  ,  пад  Азарычамi   у  лагеры  i  засталiся яны... Як  перажыла  гэта  -  невядома...
...Перад  адступленнем    немцы  усiх з  хат   павыганялi.  Пагналi  неймаведама  куды..  А  хто  не  iшоў -  таго  стралялi  на  месцы..    Аказалася  у  лагер.. Людзей  там  было   шмат. Спалi  дзе  хто  мог,   на зямлi.  Наўкол   чулiся толькi стогны...  А  з   Кацярынай  акрамя  дзяцей  яшчэ  былi   матка  з  свякрухай.... Не,  лепей  не  успамiнаць...
А вось сястру  Аксiнню  з сынам дык  яшчэ  раней  пагналi аж  у  Германiю..
 Дзякуй  богу  праз  год  пасля  пабеды  вярнулася  жывая... .   А  Iванка доўгi  час  потым  яшчэ    не  размаўляў   па -  нашаму.  Усе  па - нямецку  геркатаў.... Не,  не  лёгка  i iм  тут давялося  ...
  Кацярына  зноў  уздыхнула. Ну  вось i  блiны  здаецца  гатовы.  Трэба  мужыкам  занесцi.
Яна  глянула  у маленькае  шкельца  ,  што  было  умацавана  у  край  печы   « Цi  не з"ехала  хустка  убок,  ды  цi  не брудны  твар?  Каля  печы  усе  можа  быць...»
 Кацярына  мiжволi  усмiхнулася, успамiнаючы     як   дачка,  яшчэ  як  была  малая,  увесь  час  хацела  паглядзецца  у  зеркала,   калi  яго  умацавалi,  складаючы  печ... Толькi рост   не  дазваляу, не даставала  да  яго.
  ...За  сталом  мiрна  iшла  гаворка, пастуквалi  вiдэльцы  аб  талеркi..
А  мужыкi   ужо  прапусцiлi  па  аднаму   шкалiку i  размова  перайшла  на  успамiны.   У  суседняй  пакоі  перастала  iграць  радыё.  Гэта  не  iнакш  унук  стаў  прыслухоувацца.  Вельмi ж любiў  ён  пачуць  штосьцi  новае  пра  вайну... Кожны  раз  прыставаў  да  дзеда..  Тое  раскажы,   ды  сее раскажы...
   Кацярына  моўчкi  паставiла   блiны  i  прысела  да  стала....
- Памятаешь,  я  табе  рассказваў  як  давялося  мне  быць  генералам? -   пытаeцца  Iван.
-  Ды  памятую,  канешне! -  адказаў  Сцяпан..
..Кацярына  ужо,здаецца, ведала  усе  iх  здарэннi, выпадкi     на  вайне. Не  першы  раз    вось  так сустракалiся.  А  пазнёмiлiся  у  шпiталi.  Iван  лячыўся    пасля вызвалення  Бабруйска... Там i знайшла  яго  Кацярына.,  калi  вызвалiлi  iх  з  Азарыцкага  лагера.
 - Не,  ты  слухай,  -   не  супакойваўся  Iван....
..Любiў  ен  пагаварыць.  Ды,  нада  сказаць , расказваў  цiкава...  Меў  ён  такiя  здольнасцi -  за  кожнага   чалавека iншым  голасам  гаварыць....
Але  на  гэты    раз  ён  сур’ёзна   пачаў :
 -  Ведаеш, я  самому  генералу  параiў....
-  Ага,   -  засмяяуся  Сцяпан,  - так  проста,  пазваў  цябе  генерал  i  пытае,   як  нам  ,  Іване,  далей  ваяваць???
-  Так,   значыць  не  верыш!   А  ты  паслухай ...
... Кацярына  краем  вока  убачыла,   што   з  суседняга  пакоя    прасклiзнуў  унук  i  зрабiў  выгляд  быццам  тут  у  яго  пэўная  справа i   вельмi  неадкладная...  А  няхай  паслухае..    Трэба ж i яму  ведаць  як  яно  было...
...  Iван  ямчэй  уладкаваўся  за  сталом  i  пачауў..

-  Сядзелi  гэта  мы  каля  кастра.  Над  вогнiшчам   вiсеў  кацялок.  Думалi  чаю  трохi  папiць.  Займалiся  хто чым.  Хто гiмнасцерку  латаў,   хто  сапагi  глядзеў.  Абмяркоўвалi    канешне  ж i становiшча.  А  яно  было  не  з  легкiх.  Меркавалася  наступленне  на  Бабруйск.    Яно  б  i  нiчога,  ды  вось  пайшло   балота  з  аднаго  боку..   Гiблае  дзела....  сядзiм  так  размаўляем,  раптам  шагi  i  да  вогнiшча  падыходзiць  камандзiр.  Ды  не  хто - небудзь,  а  генерал.  Мы  як i патрэбна   падхапiлiся.  А  ен   падсядае  да  нас i  пачынае  гаворку. Дайшла чарга  i  да  балота.
 А я вазьмi  i  скажы ..
-А  што  балота.  Я   тутэйшы,  дык  мы  хадзiлi  па  балотах.  У  макраступах  праўда.  Ды  i  гацi  давялося  рабiць... ( Калi вывозiлi   лес  на  судаверфь..       )

Тут  генерал  зусiм  зацiкавiуся...  I давай  распытваць.  Я  i  расказаў,  як  жылi  да  вайны  тут..
   Пасядзелi яшчэ  крыху   i  генерал  пайшоў  далей...
  А  назаутра  мяне  у  штаб  выклiкалi.   I  зноў  гаворка  пайшла  пра  балота,  пра  гацi. Запыталiся  у  мяне  як  рабiлi ,   якi  цяжар  вытрымлiвалi.  Што  ведаў  я  усе  расказаў.  Сам  генерал  папярэдзiў,  что гутарка    вельмi  сур’ёзная  i  сакрэтная.    Вядома ж  я  разумеў.
Можа потым хто  i  не  ведаў,   што  гэта  за  работы  вядуцца  па  начах  i  чаму на  фары  машын  прыстасованы  чахлы. I  новая  рота  прыбыла  сюды i  тэхника  .. А  я  здагадваўся.    Праца  вялася  уначы.  Над  месцам  работ  лёталi  самалеты. Вiдаць  правяралi  цi не вiдаць  зверху  работ i  цi  не  заўважаць  немцы  чаго  падазронага. Пянькi  спiлаваных  дрэў  прыкрывалi  лапнiкам. Счаплялi  плыты  у  час  кананады.  Вельмi  ж  добра  разносiўся  гук  тапароў  па  балоту.. Перашэек  да  Брыдскага  Моху  быў  кiламетраў  з  30  i  работа  была  ой,  якая нялегкая. Але  на  вайне,  сам  ведаешь,  легка  не  бывае!
I  вось  праз  некалькi  месяцаў,  мабыць  у канцы чэрвеня  пайшлi  мы  у  наступленне. Не  чакалi  немцы   яго  праз  балота  каля  Брыдскага  Моху....Знянацку  немцаў  спаймалi... I  дапамагло...
  -  I  я праехаў на  сваей  палутарцы...А ,  ведаешь, -  працягваў  Iван, -  у  запале  бою i  страшна  не было,   i  забыўся ,  што  пад  намi  багна,  балота....      Дапамаглi   гацi,  толькi не  падвязло  мне  у  гэтым  баi.  Ранiла...трапiў  у  шпiталь..
... Так   Кацярына  добра  памятала  якiм  знайшла  яна  Iвана  у  шпiталi..  Але  жывы.  Потым  i  сама захварэла..  Ледзьве  абодва выжылi...   Потым  ужо  змагалiся  за  жыцце    на  вызваленнай тэрыторыi...  Пачыналi  з  нуля. Ды  хiба  яны  адны  такiя  былi?  Хата  згарэла,  дзяцей  не  было.   Але ж  неяк  перажылi  усе .  Дачка  нарадзiлася..    Вунь  унукi  як  за  дзедам  бегаюць...  Раскажы  тое,  раскажы  гэта. А  ен  i  задаволены... Расказвае,  успамiнае...  А  дачка  нават  нешта  i  запiсвала  за  iм.
  ... Над  сталом  павiсла  цiшыня.  За  акном  змяркалася.
-  Слухай,  Сцяпан,  i  куды  ты  ужо  пойдзешь.? -  кажа  Iван.
- Якi  можа  быць  аўтобус?    Позна.  Заставайся  начаваць   у  нас.  Заўтра  з ранiцы  i  паедзеш.  Мы  з  табой  яшчэ  тут  не  усе  абгаварылi i  ен  паказаў  на  бутэльку,  што  стаяла  на  стале...    ды  i  не  усе  я  яшчэ  расказау  табе...
-  I  праўда,  Сцяпан!  Заставайся! -  сказала  Кацярына.
 А  сама  падумала,  хай  сабе  лепей  пагамоняць..Гады  iдуць...  Ды  не  проста  iдуць,  а  неяк  ляцяць.. Колькi  яшчэ  засталося  такiх  сустрэч.  Аднаму  богу  вядома.




Автор Тамара Герасимова (Бондарева)



        

Комментариев нет:

Отправить комментарий

  . Совместные российско-белорусские проекты и инициативы, актуальные вопросы гражданско-патриотического воспитания молодежи обсудили во вре...