суббота, 16 сентября 2023 г.

 Мікола Гусоўскі - адзін з буйнейшых паэтаў эпохі Адраджэння.

📓 📖 📖 Яго паэма "Песня пра зубра" - цудоўны сплаў лірыкі і эпасу - з'яўляецца выдатным помнікам літаратурнай спадчыны і духоўнай велічы ўсходнеславянскіх народаў.
📝 Упершыню паэма была выдадзена ў Кракаве ў 1523 г.
📌 У гэтым годзе спаўняецца 500 гадоў выхаду паэмы ў свет.
📓 📚 📖 «Песня пра зубра» — «Carmen de statura feritate ac venatione bisontis» («Песня пра выгляд, лютасць зубра і паляванне на яго») — паэма беларускага паэта-лацініста эпохі Адраджэння Міколы Гусоўскага.
📚 📖 📖 Паэма лічыцца непераўзыйдзенай у эпічным паказе Беларусі і беларускага народа да з'яўлення паэмы «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча.
📌 📔 📖 У паэме выразна паказаны патрыятычны заклік да яднання і сяброўства розных па веры і культуры еўрапейскіх народаў перад пагрозай турэцкага і татарскага нашэсця, услаўленне свабоднай і мужнай асобы, ідэя патрыятызму і антываенны пафас, узаемадачынення чалавека, грамадства і прыроды, міждзяржаўныя адносіны.
📌 У сваёй паэме аўтар паспрабаваў прадставіць погляд на сваю радзіму. Ён імкнуўся ўславіць усё тое, з чым у яго свядомасці асацыіруецца вобраз яго роднай зямлі, яе прыгажосць і непаўторнасць. Ён апісвае беларускія лясы, багатыя на свае дары (ягады, мёд, куніцу)
📌 Мікола Гусоўскі, апроч апісання хараства беларускай прыроды паказвае і забабоны свайго народу (вера ў ведзьмакоў, русалак), грамадскую пасіўнасць і пакорнасць лёсу.
📌 Адзін з галоўных герояў паэмы яе цэнтральны вобраз твора — князь Вітаўт. Яго аўтар падае, як ідэальнага правіцеля, сапраўднага патрыёта, вернага традыцыям, праўдзівага і справядлівага, выдатнага кіраўніка дзяржавы.

https://youtu.be/3BPv3UWiazw
https://youtu.be/IgbYA_pE06s

Комментариев нет:

Отправить комментарий

  Подведены итоги конкурса профессионального мастерства  #Летнийкодкачества https://vk.com/kozlovka_navinyonline?z=video-177931976_456239208...