Филиал "Козловская сельская библиотека" государственного учреждения культуры "Светлогорская районная сеть библиотек" Республика Беларусь принимает участие в Международной сетевой акции "Смех на книжных страницах" Организатор акции: Библиотека – филиал № 3 Государственного учреждения «Центральная библиотека для детей г. Луганска
Сёння я прапаную вам пазнаёміцца з беларускім пісьменнікам, паэтам, сатырыкам, драматургам, перакладчыкам, грамадскім дзеячам, літаратуразнаўцам, народным пісьменнікам Беларусі, Героям Сацыялістычнай Працы, лаўрэатам дзвюх Сталінскіх прэмій і Дзяржаўнай прэміі СССР, акадэмікам АН БССР, доктарам філалагічных навук,заслужаным дзеячам навукі БССР - Кандра́там Крапівой, сапраўднае імя Кандра́т Кандра́тавіч Атрахо́віч.
Крапіва
Я ў мастацкім агародзе
Толькі марная трава.
А якая? Смех, дый годзе:
Я — пякучка-крапіва.
Я расту вось тут пад плотам
I не так даўно ўзышла,
А ўжо многім абармотам
Рукі-ногі папякла.
Хто палез за агуркамі,
Хай той носіць пухіры —
Мяне голымі рукамі
Асцярожна, брат, бяры.
Хто сустрэўся быў са мною,
Дакрануўся раз ці два,
Дык той ведае ўжо, хто я:
Я — пякучка-крапіва.
1922 г.
Камедыя «Хто смяецца апошнім»
Г а р л а х в а ц к і (адзін. Бярэ канверт і разрывае). Зноў напамінак. (Чытае.) «Напамінаем вам трэці раз аб неабходнасці даць аб сабе наступныя весткі: 1. Ваша навуковая спецыяльнасць. 2. Якія надрукаваныя працы вы маеце? З. Над чым працуеце ў сучасны момант?..» Ах, чорт!.. Выходзіць, што трэба пісаць навуковую працу... Якую? Адкрыць, скажам, новы від дагістарычнай жывёлы.
Гэта было б цікава... Зрабіць так, каб Туляга і нават сам Чарнавус былі тут у мяне на паслугах... на іх спінах у вялікія вучоныя ўехаць. Хрыбеціны ў іх моцныя, галовы разумныя,— няхай стараюцца, калі хочуць на свеце жыць... (Паўза.) У манастыр мяне сюды саслалі, на пакаянне. Не апраўдаў давер'я. Не, даражэнькі, рана вы Гарлахвацкага ў манастыр саслалі!.. Я дакажу, на што я здатны... Я ў гэтым манастыры так зблытаю карты, што свой свайго не пазнае. Тады вы ўбачыце, чаго варт Гарлахвацкі. (Тэлефонны званок. Гарлахвацкі ў трубку.) Слухаю... Гарлахвацкі... Пра Чарнавуса? А хто гэта пытаецца... З геафака?.. Я вам нічога пэўнага не маю права сказаць... Зёлкін званіў?.. Ён мае нюх на такія справы... Пацікаўлюся... Гэта Зёлкін ведае лепш за мяне. Праверу... Бывайце. (Палажыўшы трубку.) Трэба падліць масла ў агонь. (Набірае нумар.) Выдавецтва? Хто пры тэлефоне?.. Перадайце трубку самому дырэктару. Драчык? Здароў, Ваня... Гарлахвацкі гаворыць... У цябе там у пакоі, здаецца, людзі ёсць... Папрасі ўсіх выйсці. Так, размова будзе сакрэтная. Гатова? Дык вось у чым справа... Вы, здаецца, друкуеце кніжку Чарнавуса? А ты ведаеш, што ён шкоднік? Так, мой супрацоўнік Зёлкін устанавіў, што кніга напісана па-шкодніцку... Зёлкін раскажа табе ўсё падрабязна. За ім і яшчэ тое-сёе лічыцца. З Чарнавусам гаварыць не варта. Пытацца ў ворага, ці праўда, што ён вораг,— гэта смешна... Так, гэта паміж намі, пакуль што... Бывай... (Кладзе трубку.) Ну, пасеяў, дай божа ўраджай сабраць. А калі што якое — Зёлкін адкажа. (Пачынае разбіраць пошту, разрывае канверты, прабягае вачыма. Узяўшы чарговы канверт, чытае ўслых.) «Аляксандру Пятровічу Чарнавусу...» З Масквы... Мусіць, водзыў на яго працу... Цікава, цікава... (Раздзірае канверт і глядзіць на подпіс.) Так і ёсць, прафесар Анікееў піша... (Чытае.) «Паважаны Аляксандр Пятровіч! Папярэдняе азнаямленне з Вашай працай дае нам падставу заявіць, што яна мае не толькі навуковае, але і глыбокае практычнае значэнне. (Углыбіўшыся ў пісьмо, прачытвае ўголас асобныя фразы з яго.) Гэтыя нашы меркаванні апраўдаліся Вашай працай...» Гм... Бачыш ты!.. (Думае.) Паважаны Аляксандр Пятровіч... А чым жа я не Аляксандр Пятровіч? Самы сапраўдпы Аляксандр Пятровіч, хоць у пашпарт паглядзі... Паважаны? Паважаны, дык паважаны — супроць гэтага я таксама не буду пярэчыць. Навуковай працы, праўда, у мяне яшчэ няма... але яна будзе... Так, хутка будзе... (Рашуча згортвае паперку.) Вельмі дзякую вам, паважаны прафесар Анікееў. Такая паперка мне патрэбна. А Чарнавусу яна, як мёртваму кадзіла. (Стук у дзверы. Гарлахвацкі паспешна хавае пісьмо.) Зайдзіце. (Уваходзіць Чарнавус. Гарлахвацкі з шырокім жэстам.) А, міласці просім, Аляксандр Пятровіч!
Ч а р н а в у с. Вы адзін? А мне паказалася, што вы гаварылі з некім.
Г а р л а х в а ц к і. А гэта, ведаеце, такая ў мяне прывычка. З маленства... Люблю дэкламаваць, калі адзін астануся. «Брожу ли я вдоль улиц шумных, вхожу ль во многолюдный храм...» Помніце? Здорава. Дэкламую вось так сам сабе, і пад гэту дэкламацыю такія ўсякія харошыя ідэі прыходзяць у галаву, так лёгка працуецца... Сядайце, расказвайце, што новенькага. Як жывём, працуем?
Ч а р н а в у с (садзіцца). Добра жывём, Аляксандр Пятровіч.
Г а р л а х в а ц к і. Чуў, чуў. У Маскву паслалі, а мне не паказалі. Ах, які вы нядобры!
Ч а р н а в у с. Прабачце, Аляксандр Пятровіч, неяк так яно выйшла, сапраўды нядобра. Аж мне сорамна перад вамі.
Г а р л а х в а ц к і. Я не крыўджуся. Там, вядома, лепш за мяне здолеюць ацаніць вашу працу.
Ч а р н а в у с. Ды нешта адказу доўга няма. Я пачынаю непакоіцца.
Г а р л а х в а ц к і. Чаго вам непакоіцца? Вашы веды і вашы здольнасці даволі вядомы. Я ўпэўнены, што ваша праца атрымае найвышэйшую ацэнку.
Ч а р н а в у с. Папрацаваў-то я нямала.
Г а р л а х в а ц к і. Працуем мы, трэба сказаць, проста як коні, выбачайце за грубае параўнанне. Часамі дзівішся, як чалавек можа вынесці столькі працы. Навокал жыццё такое прыгожае, столькі радасці, а мы не маем часу імі карыстацца. А старасць не жджэ. Яна, подлая, памаленьку, нячутна падкрадваецца. Вунь і ў вас серабро на скронях.
Ч а р н а в у с. Ёсць такі.
Г а р л а х в а ц к і. Ахвяравалі б вы, Аляксандр Пятровіч, адзін вечарок, ды пайшлі б мы з вамі ў рэстаранчык, выпілі б там па малюсенькай і пагаварылі б, як людзі. Часамі так хочацца пачуць цёплае слова друга.
Ч а р н а в у с. Дзе там рэстаранчык! Часу няма. Там універсітэт, там для дзяцей пішы. Ну, і свая асноўная даследчая работа. Збіраюся маленькую экспедыцыю зрабіць. Хачу ў вас грошай прасіць.
Г а р л а х в а ц к і. Цэлую экспедыцыю?
Ч а р н а в у с. Не пужайцеся. Гэта экспедыцыя будзе складацца з мяне і яшчэ адной асобы.
Г а р л а х в а ц к і. Ну, гэта можна будзе. Вы дайце заявачку, колькі гэта будзе каштаваць, а я пагляджу, што ў нас там ёсць.
Ч а р н а в у с. Каштаваць нямнога будзе.
Г а р л а х в а ц к і. Ды вы не скромнічайце. А то я вас ведаю, вы гатовы пяшком ісці пятнаццаць кіламетраў, каб толькі на рамізніку сэканоміць.
Ч а р н а в у с. А я баяўся, што вы адмовіце.
Г а р л а х в а ц к і. Ну што вы!.. I Вера з вамі едзе?
Ч а р н а в у с. Без яе мне, як без рук.
Г а р л а х в а ц к і. Харошая дзяўчына гэта Верачка.
Ч а р н а в у с. Слаўная дзяўчына. Я проста рад, што маю такую памочніцу.
Г а р л а х в а ц к і. Глядзіце, Аляксандр Пятровіч, не закахайцеся. А то вы — цаца-цаца, ды ў кішэнь.
Ч а р н а в у с. Што вы, баценька! Куды мне, старому!
Г а р л а х в а ц к і. Я ведаю такіх старэнькіх, якім дзяўчаты на шыю вешаюцца.
Ч а р н а в у с. У мяне ўжо дачка такая, як яна.
Г а р л а х в а ц к і. У вас хіба дачка дарослая ёсць?
Ч а р н а в у с. Педінстытут канчае.
Г а р л а х в а ц к і. Вось як!
Ч а р н а в у с. Так. Выдатніца.
Г а р л а х в а ц к і. У папу ўдалася.
Ч а р н а в у с. Слаўная дзяўчурка.
Г а р л а х в а ц к і. Як зваць вашу дачку?
Ч а р н а в у с. Тамара.
Г а р л а х в а ц к і. Харошае імя — Тамара. Мне адразу Лерыантаў успамінаецца. А я, Аляксандр Пятровіч, таксама працу пішу... Хутка канчаю.
Ч а р н а в у с. Вялікая праца?
Г а р л а х в а ц к і. Не так яна вялікая, як цікавая. Вельмі ж мне матэрыял удзячны трапіўся... Думаю нешта новенькае сказаць у сваёй галіне.
Ч а р н а в у с. У палеанталогіі?
Г а р л а х в а ц к і. Так. Думаю арганізаваць пры інстытуце сектар палеанталогіі. Як вы глядзіце на гэта?
Ч а р н а в у с. Што ж, у добры час!
Г а р л а х в а ц к і. Думаю, што вы не адмовіцеся прыняць удзел?
Ч а р н а в у с. Змілуйцеся! Я ж, можна сказаць, прафан у гэтай галіне.
Г а р л а х в а ц к і. Як прафан? Гэты ж, напрыклад, матэрыял вам знаёмы?
Ч а р н а в у с. Ну, гэта косці маманта. А пакажыце мне што-небудзь іншае, дык я і не разбяруся.
Г а р л а х в а ц к і. А хто тут спецыяліст у гэтай галіне?
Ч а р н а в у с. Я такіх не ведаю. Спецыяльнасць гэта даволі рэдкая.
Г а р л а х в а ц к і. Каго б вы мне ўсё-такі параілі з працаўнікоў інстытута?
Ч а р н а в у с. Цяжка мне вам сказаць. Вось хіба Туляга. Раней ён захапляўся палеанталогіяй.
Г а р л а х в а ц к і. Шкада. Але ад свайго намеру я не адступлюся. Прыйдзецца запрасіць сюды на працу вядомых мне палеантолагаў з іншых рэспублік. Праца, якую я рыхтую, будзе першай цаглінкай у гэтай справе. Так і папрашу яе разглядаць як першую спробу.
Ч а р н а в у с. Вы мяне проста заінтрыгавалі. Калі не сакрэт — на якую тэму?
Г а р л а х в а ц к і. А вось гэтага я і не скажу... вам на злосць. Не люблю, ведаеце, афішыравацца. Хутка скончу, зачытаю на савеце, тады крытыкуйце, калі ласка. У вашай асобе спадзяюся бачыць суддзю строгага і справядлівага.
Ч а р н а в у с. Вельмі рад буду пазнаёміцца з вашай працай.
Г а р л а х в а ц к і. Мы з вамі яшчэ пакажам сябе, Аляксандр Пятровіч. Галовы ў нас здаровыя, рукі дужыя, сцяг навукі можам моцна трымаць.
Ч а р н а в у с (устае). Я пра многае не мару, Аляксандр Пятровіч. Хоць нямнога зрабіць, але каштоўнага.
Г а р л а х в а ц к і. Скромнічаеце, скромнічаеце, даражэнькі. А самі ў знамянітасці мерыцеся... Дык заходзьце калі-небудзь.
Ч а р н а в у с. Дзякую.
Г а р л а х в а ц к і. А грошы будуць. Для вас з-пад зямлі дастану.
Ч а р н а в у с. Вельмі дзякую. (Выходзіць.)
Г а р л а х в а ц к і (адзін). А наконт дзяўчуркі трэба ўсё-такі пазваніць. (Бярэ трубку.) Педінстытут? Каго-небудзь з прафкома... Сакратар? Вельмі добра. Я хачу папярэдзіць вас. Тамы у вас вучыцца Тамара Чарнавус?.. Справа ў тым, што яе папа заблытаўся ў варожых справах... Як гэта — яна пры чым? Мусіць жа пры чым, калі я гавару... Так... гавораць з інстытута геалогіі... у нас ёсць пэўныя даныя. Наш супрацоўнік Зёлкін раскажа вам усё падрабязна. Ён зойдзе да вас... Калі ласка... (Кладзе трубку.) Ну вось. Чарнавуса ўпарадкаваў збольшага. Кніга яго свету не ўбачыць, з работы яго, трэба думаць, таксама знімуць адусюль. Адзіны паратунак ён будзе бачыць ва мне. А Гарлахвацкі не толькі з работы яго не зніме, а наадварот — найлепшы яго прыяцель, чулы і велікадушны. Павінен быць мне ўдзячны за гэта? Павінен. Не адважыцца стаць мне поперак дарогі? Думаю, што не адважыцца. Які б ён вучоны ні быў, а і яму свая скура дорага. Цяпер возьмемся за Тулягу. (Адчыняе дзверы ў калідор.) Хто тут ёсць? Нічыпар! Скажыце таварышу Тулягу, што я прашу яго зайсці да мяне. (Зачыняе дзверы.) Зараз мы дадзім ход яго ведам....

Комментариев нет:
Отправить комментарий