Адсутнасць часу-праблема кожнай сучаснай сям'і. Бацькі вымушаныя шмат працаваць, каб забяспечыць годнае жыццё свайму дзіцяці.
Маленькія дзеці часта і настойліва ўпрошваюць дарослых членаў сям'і пачытаць услых любімую кніжку. Але што ж рабіць, калі ў бацькоў проста няма свабоднай хвілінкі, каб чытаць дзецям услых?
Выдатнай альтэрнатывай з'яўляюцца аўдыё казкі, якія развіваюць любоў дзяцей да літаратуры. Акрамя таго, аўдыёкніжкі нясуць карысць не толькі для дзяцей, але і для іх бацькоў. Пакуль дзіця слухае казкі, можна займацца хатнімі справамі, а маляня з карысцю правядзе час.
Больш за тое, заўважана, што праслухоўванне аўдыёкніг падахвочвае малых хутчэй авалодваць мастацтвам чытання самастойна. Бо жаданне прачытаць самому любімыя казкі, якія ён слухаў у аўдыё фармаце будзе расці з кожным днём.
Да дня роднай мовы, бібліятэкарам Казлоўскай сельскай бібліятэкі распрацаваны інтэрактыўныя плакаты «Беларускія казкі чытай калі ласка» Дзякуючы ім можна знаёміцца не толькі з беларускімі народнымі казкамі, але і з роднай мовай.
Яркія ілюстрацыі дапамогуць выбраць казку па жаданні, а QR-коды – спампаваць і праслухаць яе.
Але калі ваша дзіця, праслухаўшы казку, не можа абыйсціся без малюнкаў, яму ўсё роўна хочацца ўбачыць герояў ці паглядзець ілюстрацыі,
да пэўнай кнігі - запрашаю у бібліятэку. Кнігі чакаюць сваіх чытачоў.

Комментариев нет:
Отправить комментарий