пятница, 24 марта 2023 г.

 У дзень вясновага раўнадзенства-22 сакавіка па старой традыцыі адзначаецца свята "Саракі". Лічыцца, што ў гэты дзень вяртаюцца на радзіму жаўрукі, а за імі ляцяць і іншыя пералётныя птушкі. Бібліятэкар Казлоўскай сельскай бібліятэкі сумесна з педагогамі пазнаёмілі выхаванцаў ДУА “Казлоўскі дзіцячы сад Светлагорскага раёну” з гэтай традыцыяй. Дзеці даведаліся, як раней святкавалі гэтае свята, як зазывалі вясну. Яны спявалі заклічкі, вадзілі карагоды, чыталі вершы пра вясну, расказалі пра прыкметы вясны, назвалі прыказкі і прымаўкі пра вяснавыя з'явы. Пагулялі ў фальклорную гульню "Пеўнік". І ўжо вельмі былі рады, калі іх пачаставалі  выпечанымі жаўрукамі. Мы верым, што нашы дзеці будуць носьбітамі нашай культуры і паспрабуюць захаваць яе, а мы ім  будзем дапамагаць.



                    Комментариев нет:

                    Отправить комментарий

                      Подведены итоги конкурса профессионального мастерства  #Летнийкодкачества https://vk.com/kozlovka_navinyonline?z=video-177931976_456239208...