Уладзімір Ягоўдзік адзначае свой 65-гадовы юбілей.
Уладзімір Іванавіч Ягоўдзік нарадзіўся 14 лютага 1956 года ў вёсцы Кастровічы, Слонімскага раёну, Гродзенская вобласці ў сялянскай сям'і.
Вучыўся ў Дзятлаўскай, Слонімскай, Зэльвенскай школах-інтэрнатах.
У1978 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 1978 - 1982 гг. працаваў карэспандэнтам Брэсцкай абласной газеты «Заря», рэдактарам Брэсцкай абласной студыі тэлебачання.
У 1982 - 1990 гг. - супрацоўнік штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва».
У 1990 - 2010гг. - рэдактар, галоўны рэдактар часопіса «Дзеці і мы». Адначасова ў 1997- 2003 гадах - галоўны рэдактар часопіса «Бярозка».
Уладзімір Ягоўдзік – празаік, драматург. Лаўрэат Прэміі прафсаюзаў Беларусі (1993), Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра (1994). Аўтар кніг для дзяцей “Янка і Ружа, “Дзівосны карабель”, “Сем цудаў Беларусі” і інш.
Уладзімір Іванавіч -- вялікі аматар і знаўца роднай прыроды. З вялікай павагай адносіцца ён да ўсяго жывога і заклікае да гэтага сваіх чытачоў.
Не менш цікавымі зяўляюцца кнігі Ул.Ягоздзіка пра гістарычнае мінулае нашай краіны, а таксама казкі, п’есы для тэатра лялек.
Трэба адзначыць, што самыя новыя творы пісьменніка выходзяць у серыі ”Скарбы Радзімы”.
Гэтая серыя заснавана ў 2008 годзе і адрасавана дзецям, падлеткам, а таксама дарослым, якія занепакояны станам роднай прыроды. Кнігі гэтай серыі насычаны малюнкамі і фотаздымкамі, легендамі і вершамі беларускіх пісьменнікаў.
У Казлоўскай сельскай бібліятэцы аформлена кніжная выстава “Чароўны свет кніг Уладзіміра Ягоўдзіка”
Комментариев нет:
Отправить комментарий