Адтуль, дзе ноччу плачуць зоры,
Мігцяць-губляюцца ў вяках,
Яна прыйшла да нас Ад Бога.
З жытнёвым коласам у руках.
Хрысціў яе касмічны вецер
І,як у свет пусціць, сказаў:
“Чысцей не будзе мовы ў свеце!”
І беларускаю назваў.
Мігцяць-губляюцца ў вяках,
Яна прыйшла да нас Ад Бога.
З жытнёвым коласам у руках.
Хрысціў яе касмічны вецер
І,як у свет пусціць, сказаў:
“Чысцей не будзе мовы ў свеце!”
І беларускаю назваў.
У.Караткевич
21
лютага да Міжнароднага дня роднай мовы у Казлоўскай сельскай бібліятэцы
адбыўся конкурс чытальнікаў вершаў «Лепшы чытач на самай прыгожай мове».
Мэтай конкурсу было - абуджаць у вучняў цікавасць да роднай мовы і
літаратуры, да гісторыі роднага краю; выхоўваць пачуццё гонару за родную мову і
родныя мясціна; паважлівыя адносіны да роднай мовы і роднага краю.
Удзельнікамі конкурса сталі вучни 5-га класса
ДУА»Парычская сярэдняя школа». Вучні з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у гэтым конкурсе. Яны чыталі творы беларускіх паэтаў: Якуба
Коласа, Максіма Багдановіча, Пятруся Броўкі.
Пераможцамі сталі:
1 месца -
Данчанка Кацярына.
2 месца -
Смусенок Арцём.
3 месца – Новік
Дар’я.
Магчыма, для
кагосьці стала адкрыццём, што беларуская мова — адна з самых прыгожых і багатых
у свеце. І калі ў літаратурнай мове налічваецца дзесьці 250—500 тысяч слоў, то
ў дыялектнай — каля двух мільёнаў! На тэрыторыі Беларусі існуць сотні гаворак.
Што цікава, часам адрозніваюцца гаворкі не толькі суседніх вёсак, але і двух
канцоў адной вёскі!
Любіце і
шануйце родную мову!
В.І.Пятрова.
Бібліятэкар Казлоўская сельскай
бібліятэкі.
Малайцы! З чытання вершаў на роднай мове пачынаецца любоў да яе)
ОтветитьУдалитьВітаю!
ОтветитьУдалитьПадкажыце, калі ласка, ці гэты словы належаць Уладзіміру Караткевічу? Ёсць крыніцы, якія указваюць Валянціну Гарніставу. Буду удзячная за удакладненне.
Адтуль, дзе ноччу плачуць зоры,
Мігцяць-губляюцца ў вяках,
Яна прыйшла да нас Ад Бога.
З жытнёвым коласам у руках.
Хрысціў яе касмічны вецер
І,як у свет пусціць, сказаў:
“Чысцей не будзе мовы ў свеце!”
І беларускаю назваў.