21 лютага -
яшчэ адна нагода задумацца аб лёсе роднай мовы і беларусам.
Хто б ты ні
быў - жанчына ці мужчына, дарослы ці малады, селянін, студэнт, рабочы,
настаўнік, вайсковец, інжынер ці бізнесовец - ведай, што найлепшы твой твар,
вопратка твая, душа твая - беларуская мова.
Калі ты чуеш
яе - ці то сучасную літаратурную, ці змешаную "трасянку", або
мясцовую дыялектную - знай, што гэта ўсё яна - наша беларуская мова. Не
адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне.
Размаўляй
па-беларуску, бо заўтра наша мова табе, тваім дзецям і ўнукам стане неабходнай.
Размаўляй
па-нашаму, каб людзі бачылі тваю вернасць сваёй мове.
Размаўляй з
прыветнай усмешкай, з пяшчотай на вуснах - і тваёй мовай захочуць гаварыць
іншыя.
Ведай: учора
ты яшчэ не гаварыў па-беларуску, сёння размаўляеш на "трасянцы", а
заўтра будзеш гаварыць на чыстай літаратурнай мове.
З беларускай
мовай нам жыць у ХХІ стагоддзі!
Комментариев нет:
Отправить комментарий