суббота, 18 февраля 2017 г.

Багацце наша - у нашай роднай мове

21 лютага абвешчаны Міжнародным днѐм роднай мовы на 30-й сесіі ЮНЕСКА па прапанове Бангладэша ў 1999 годзе.

Дзень святкавання — 21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.


Па дадзеных ЮНЕСКА ў свеце існуе больш за 6000 моў, 95% з якіх знаходзіцца ва ўжытку ў насельніцтва планеты. Частка моў не мае сваѐй пісьменнасці.

Больш за палову існуючых моў свету знаходзяцца на мяжы вымірання. Тысячы моў не выкарыстоўваюцца ў сістэме адукацыі і не прадстаўлены ў Інтэрнеце.

Кожны месяц знікаюць 2 мовы. Яшчэ нядаўна налічвалася да 8000 самастойных моў. Сѐння іх на 2000 менш. Пад пагрозай знікнення каля 3000 моў.

Няхай нават сѐння беларуская мова моцная, распаўсюджаная, абароненая заканадаўствам, але няма гарантыі, што ўжо заўтра яна не трапіць у спіс тых трох тысяч, гатовых знікнуць.

На вялікі жаль, наша мова ўсёж пад пагрозай забыцця, нягледзячы на тое, што ў Рэспубліцы Беларусь яна разам з рускай мовай лічыцца дзяржаўнай.
Ці здарыцца гэта, ці дапусцім, --усѐ залежыць ад нас саміх. Бо пакуль жыве мова—жыве і народ. А калі мы адрачомся ад сваѐй мовы, то хто мы тады без мовы!? Ці беларусы, ці рускія, ці проста тутэйшыя?

Толькі мы гаворым ні па-беларуску, ні па-руску, а на трасянцы. Не на дыялекце, а менавіта на трасянцы руска-беларуска-ніякай. Хіба гэта не самая горшая абраза ўсѐй нацыі, усяму народу!?

Так, у рамках Дня роднай мовы “Родная мова – мой выток, мая аснова”,  напярэдадні свята, 18 лютага ў Казлоўскай сельскай бібліятэцы  быў праведзены конкурс чытальнікаў вершаў “Гучы, роднае слова”
Дзеці старанна падрыхтаваліся да гэтага мерапрыемства.  Гучалі вершы такіх беларускіх пісьменнікаў, як: Э.Агняцвет, Р.Баравіковай, Ул.Мазго, М.Пазнякова, Я.Купалы, Я.Коласа, В.Віткі, М.Чарняўскага.

А паміж выступленнямі  чытальнікаў, ўсе прысутныя змаглі паспрабаваць растлумачыць і закончыць фразеалагізмы, разгадаць загадкі аб роднай мове.

Пераможцамі конкурсу сталі:
1.Цімафеева Дзіяна,
2. Гасак Таццяна,
3. Гасак Сяргей.

Пераможцы  атрымалі пахвальныя лісты і падарункі
А я, спадзяюся, што ўсе прысутныя зразумелі, што неабходна старанна вывучаць сваю родную мову; што нашы дзяды і бацькі шмат зрабілі для таго, каб беларуская мова была прызнана роўнай сярод іншых моў свету.
Дык давайце і мы будзем размаўляць па-беларуску, каб перадаць нашу мову дзецям і ўнукам!


Бібліятэкар  В.І.Пятрова













1 комментарий:

  1. Малайцы! Вершы прачыталі, загадкі разгадалі, пасловіцы растлумачылі... Вынікі конкурсу падвялі, пераможцаў павіншавалі... ўсё добра!

    ОтветитьУдалить

  . Совместные российско-белорусские проекты и инициативы, актуальные вопросы гражданско-патриотического воспитания молодежи обсудили во вре...