21 лютага штогод адзначаецца дзень роднай мовы.
Да гатага дня у Козлоўскай сельскай бібліятэцы ладзяцца розныя мерапрыемствы, на якіх рабяты знаёмяцца з беларускімі народнымі гульнямі, прыказкамі і прымаўкамі. Слухаюць беларускія народныя казкі, вершы і апавяданні.
Мова — гэта тое, без чаго не можа жыць ніводны чалавек.
Мы павінны абараняць нашу мову, не саромецца яе, паважаць яе самі, а таксама прывіць любоў і павагу да яе нашым дзецям.
“Трапяткая і сіняя, як васілёк, і гарачая, як прамень” — так назваў родную мову наш таленавіты пісьменнік і паэт, непераўзыдзены рамантык Уладзімір Караткевіч.
І хочацца верыць, што наша родная мова заўседы застанецца любiмай і паважанай.
Філіял "Казлоўская сельская бібліятэка" прапануе сваім чытачам пазнаёміцца з новымі творамі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, а таксама паглядзець відэаролік і успомніць класікаў беларускай літаратуры.https://ok.ru/video/4722304944654











Библиотекарь Козловской сельской библиотеки приняла участие в онлайн акциях и викторинах, организованных Российскими коллегами и получила сертификаты.







Маленькія дзеці часта і настойліва ўпрошваюць дарослых членаў сям'і пачытаць услых любімую кніжку. Але што ж рабіць, калі ў бацькоў проста няма свабоднай хвілінкі, каб чытаць дзецям услых?
Выдатнай альтэрнатывай з'яўляюцца аўдыё казкі, якія развіваюць любоў дзяцей да літаратуры. Акрамя таго, аўдыёкніжкі нясуць карысць не толькі для дзяцей, але і для іх бацькоў. Пакуль дзіця слухае казкі, можна займацца хатнімі справамі, а маляня з карысцю правядзе час.
Да дня роднай мовы, бібліятэкарам Казлоўскай сельскай бібліятэкі распрацаваны інтэрактыўныя плакаты «Беларускія казкі чытай калі ласка» Дзякуючы ім можна знаёміцца не толькі з беларускімі народнымі казкамі, але і з роднай мовай.
Яркія ілюстрацыі дапамогуць выбраць казку па жаданні, а QR-коды – спампаваць і праслухаць яе.

