Нарадзіўся Сяргей Яўгенавіч 30 ліпеня 1958 года у Гомелі.
У 1981 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (гісторык, выкладчык гісторыі і грамадазнаўства).
У 1981—1984 гадах навучаўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі Акадэміі навук (АН) БССР.
На фарміраванне гістарычнага светапогляду найбольшы ўплыў аказалі Х. Артэга-і-Гасет, Л. Н. Гумілёў, Э. М. Загарульскі, Г. Косіна, А. Р. Мітрафанаў, В. І. Сычоў.
У 1990 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Мілаградская культура (актуальныя праблемы даследавання)», навуковы кіраўнік — прафесар Л. Д. Побаль.
У 1999 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Плямёны і народы „заскіфскай“ Поўначы і Паўночнага Усходу».
Дацэнт (2005год).
Прафесар (2009год).
Малодшы навуковы супрацоўнік,
навуковы супрацоўнік,
старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР;
галоўны спецыяліст,
начальнік аддзела Камітэта па архівах і справаводстве пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
З 2002 года — прафесар кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі факультэта інфармацыйных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
У 2002—2012 гадах член Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Стыпендыят Германскага археалагічнага інстытута (2007год).
Навуковыя інтарэсы: археалогія; старажытная, сярэдневяковая, новая гісторыя; геральдыка.
Арганізаваў і ўзначальваў Лаўрышаўскія археалагічныя экспедыцыі.
Аўтар больш чым 300 прац.
Сёння я хачу прапанаваць вашай увазе артыкул Сяргея Яўгенавіча Рассадзіна "АБ ПІСЬМОВЫХ КРЫНІЦАХ ПРА ГІСТАРЫЧНЫЯ ПАЧАТКІ СУЧАСНАГА СВЕТЛАГОРСКА"
Пераходзьце, калі ласка, па спасылцы і чытайце гістарычныя звесткі пра наш родны горад Светлагорск, які сёння адзначае свой 63 год нараджэння.
#БСГ_КозловскаяСельскаяБиблиотека#онлайн_мероприятия_в_библиотеке#год_качества#БиблиотекаОнлайн#КозловскаяСельскаяБиблиотека@svetlib
#проект_твая_і_мая_Беларусь_Радзіма_адзіная_наша#малаяродина#краеведение#День_города_Светлогорскаhttp://www.parichi.by/articles/6/39/https://ok.ru/video/3581807626766