У лістападзе бягучага года адзначаецца 140 год з дня нараджэння беларускага пісьменніка Якуба Коласа.
Да гэтай даты у Казлоўскай сельскай бібліятэцы для выхаванцаў старэйшай группы ДУА “Казлоўскі дзіцячы сад Светлагорскага раёну” была праведзена літаратурная гадзіна «Слова Коласа будзе жыць вечна»
Пад час мерапрыемства бібліятэкар згадала прысутным аб цікавых звестках з жыцця і творчасці знакамітага беларускага паэта і пісьменніка, цудоўныя творы якога прымушаюць нас перажываць, думаць, захапляцца.
Хлопчыкі і дзяўчынкі праявілі зацікаўленасть, уважліва слухалі, задавалі пытанні. На працягу мерапрыемства рабятам быў прачытаны верш “Зіма”, яны таксама змаглі паглядзець мульціплікацыйныя фільмы “Два Маразы”, “Хмарка” і “Добрая казка Деда Якуба”
Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з кнігай Якуба Коласа “Другое чытанне для дзяцей беларусаў” ў якой змешчаны апавяданні, вершы, байкі і казкі.
Якуб Колас шчыра клапаціўся аб тым, каб не гублялі беларусы беларускасці, каб не толькі дарослыя, а і маленькія беларусы ведалі сваю мову, чыталі і размаўлялі на ёй.
Цёплыя словы любові, зачараванасці роднай мовай выказаў ён радкамі сваіх цудоўных вершаў.
Якуб Колас «Слова»
Слова – радасць, слова – чары,
Вобраз вечна юных вёсен,
Ёсць ты ўсюды: ў сонцы, ў хмары,
Ты глядзіш праз неба просінь.
Лашчыш слух мой, слова-ззянне,
Атуляеш сэрца ласкай,
Ноч і вечар, дзень, світанне
Абняло ты, слова-краска.

Комментариев нет:
Отправить комментарий