четверг, 3 ноября 2022 г.

 📚📗 📖Тыдзень роднай мовы “Як ты дарага мне, мая родная мова”.

📘На працягу тыдня з выхаванцамі дзіцячага садка былі праведзены гутаркі аб жывёлах і расліннах нашай краіны, самых цікавых мясцінах Беларусі, знакамітых пісьменніках і паэтах.
📚Бібліятэкарам былі аформлены тэматычныя кніжныя выставы "Родная мова - цудоўная мова", "Мая Радзіма - Беларусь"
📖Дзецям было прачытана шмат казак і вершаў на роднай мове; яны з вялікай цікавасцю слухалі беларускія песні,🎼 гулялі ў беларускія рухомыя і хараводныя гульні.🎹
📌Кожны дзень маленькія жыхары дзіцячага садка размаўлялі на роднай мове, яны пачулі шмат беларускіх слоў і пазнаёміліся з іх значэннем.
🇧🇾📝За кожным словам стаіць жыццё, надзеі, пакуты і запавет нашых продкаў. Нашу родную беларускую мову трэба берагчы, каб было што перадаць нашчадкам.

Комментариев нет:

Отправить комментарий

  Подведены итоги конкурса профессионального мастерства  #Летнийкодкачества https://vk.com/kozlovka_navinyonline?z=video-177931976_456239208...