пятница, 17 апреля 2020 г.





Анатоль Канстанцінавіч Клышка нарадзіўся 16 красавіка 1935 года ў вёсцы Данейкі (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і.
Анатоль Клышка вучыўся ў Навагрудскім педагагічным вучылішчы (1949–1952). Працаваў карэктарам у навагрудскай гарадской газеце «Звязда», адказным сакратаром рэдакцыі газеты «Фізкультурнік Беларусі».
У 1958 годзе Анатоль Клышка скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Працаваў супрацоўнікам газеты «Літаратура і Мастацтва», у 1958 годзе – інструктарам па друку ЦК ЛКСМБ.
 Са снежня 1958 года вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР.
 З 1960 года – супрацоўнік рэдакцыі часопіса «Полымя».
У 1961–1963 гадах – старшы рэдактар сцэнарнага аддзела кінастудыі «Беларусьфільм», пасля літработнік аддзела крытыкі ў часопісе «Полымя», рэдактар аддзела навукі і мастацтва.
 З 1971 года – загадчык лабараторыі навучання грамаце, потым аддзела навучання літаратуры Інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР.
У 1981–1983 гадах – загадчык рэдакцыі выдавецтва «Юнацтва».
 у 1986–1990 гадах – загадчык аддзела крытыкі часопіса «Полымя».
У 1950 годзе Анатоль Клышка дэбютаваў вершам у навагрудскай газеце. З 1953 года выступае з літаратурна-крытычнымі артыкуламі. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1960 года.
У 1967 годзе выйшла кніга літаратурна-крытычных артыкулаў «Права на верш». Аўтар «Буквара» (1969, 23 выданні), «Пропісаў да “Буквара”» (1969, 4 выданні), «Пропісаў для 1 класа» (1973, 18 выданняў), дапаможніка для 1 класа «Верасок» (1978, 3 выданні), «Чабарок» (1989, чытанка для 4 класа школ з рускай моваю навучання). Напісаў кніжкі для дзяцей «У лясах Белавежы» (1975), «Самая лепшая хатка» (1976), «Вярэнька загадак» (1982), «Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга» (1983), «Шыльдбюргеры. Па-нямецку пачуў, па-беларуску збаяў А. Клышка» (казкі, 1983), «Святло праз стагоддзі» (пра Ф. Скарыну, выдадзена на англійскай, нямецкай, французскай мовах, 1990).
Яго мастацкія творы адметныя арыгінальнасцю думкі і формы, дакладнасцю ацэнак, яркасцю стылю.
Анатоль Клышка ўзнагароджаны медалямі Францыска Скарыны, “За трудовую доблесть”, “Ветеран труда”, літаратурнай прэміяй імя Васіля Віткі (2014). Мае ганаровыя званні “Выдатнік народнай асветы БССР”, “Выдатнік асветы СССР”, “Заслужаны работнік культуры БССР”.

Буквар Анатоля Клышкі ўзнагароджваўся залатым медалём Міжнароднай Лейпцыгскай выставы ў 1977 годзе, сярэбраным медалём на ВДНГ СССР, у 1999 годзе буквар атрымаў першую прэмію на конкурсе «Падручнік года».

Прапаную Вам, мае паважаныя падпісчыкі, разгадаць 15  вершаваных загадак гэтага знакамітага пісьменніка.


Пераходзьце па ссылцы і разгадвайце загадкі.
https://ok.ru/group/59919404826671/topic/151825601908015

Комментариев нет:

Отправить комментарий

  Подведены итоги конкурса профессионального мастерства  #Летнийкодкачества https://vk.com/kozlovka_navinyonline?z=video-177931976_456239208...