вторник, 18 февраля 2020 г.

Міжнародны дзень роднай мовы.
«…Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх.
Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае - гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб.
Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць, як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць, калі не адкінеш свайго  нацыянальнага ўласнага багацця.
 А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова…»
Змітрок Бядуля

Да дня беларускай мовы ў Казлоўскай сельскай бібліятэцы прайшоў моўны турнір “Знаўца беларускай мовы”.
Удзельнікамі турніру сталі  вучні 4-7 класаў ДУА “Парычская сярэдняя школа”. Вучні з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсах: “Размінка”, “Лесвіца”, “Чужое слова”, “Хто больш”, “Эрудыт”, “Адным словам”, “Перакладчыкі”. Ім неабходна было палічыць колькасць гукаў і літар ў словах; аднавіць словы, у якіх згубіліся першыя склады; за дзе хвіліны напісаць як мага больш назоўнікаў, якія пачынаюцца на літару “з”; перакласці словы з рускай мовы  на беларускую; адказаць на вельмі хітрыя пытанні і г.д.
За кожны правільны адказ, рабяты атрымлівалі па аднаму балу.
На прыканцы турніру, быў падведзены вынік і адзначаны чатыры пераможцы.
 Самыя лепшыя веды па беларускай мове  падчас турніру паказалі:
Першпе месца – Смусянок Арцём, вучань 6-га класа
Другое месца – Ішчанка Віка, вучаніца 7-га класа.
Трэцяе месца – Сокалава Аня, вучаніца 5-га класа.
Заахвочвальны прыз  атрымала Данчанка Кацярына, вучаніца 6-га класа.

Пераможцы атрымалі невялікія падарункі. А усе прысутныя згадзіліся з тым, што неабходна ведаць свою мову, гісторыю, культуру, каб з гонарам можна было сказаць, што МЫ БЕЛАРУСЫ і ганарымся тым, што жывём ў такой цудоўнай краіне, як БЕЛАРУСЬ.


Валянціна Пятрова.




























Комментариев нет:

Отправить комментарий

  Подведены итоги конкурса профессионального мастерства  #Летнийкодкачества https://vk.com/kozlovka_navinyonline?z=video-177931976_456239208...