суббота, 7 июля 2018 г.

Купалле в паричах. 2018 год

У разгар лета ў Беларусі адзначаюць Купалле – адно з найстарадаўнейшых народных свят, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі.

Магічныя абрады і рытуалы Купалля ўзніклі яшчэ ў язычніцкія часы. "Купала" азначала "сярдзітае", "гарачае", "ускіпаючае гневам", "раз'юшанае" – менавіта так продкі ўяўлялі сонца і яго цудадзейную сілу. У час свята людзі дзякавалі і магутным стыхіям – Агню, Вадзе, Зямлі.
З распаўсюджваннем хрысціянства да Купалля быў прымеркаваны дзень нараджэння Іаана Хрысціцеля. Сугучнасць слоў "купала" і "купаць", "апускаць у ваду" ў народнай свядомасці прывяла да змяшэння ў назве свята – Іван Купала.


У абрадах беларускага Купалля цесна перапляліся старажытныя язычніцкія і больш познія хрысціянскія традыцыі. І сёння згодна з праваславным календаром свята адзначаюць у ноч з 6 на 7 ліпеня, каталіцкім – 24 чэрвеня.

З Купаллем звязана шмат дзіўных легенд і паданняў. У народзе верылі, што ў гэту ноч рэкі свецяцца асаблівым нерэальным святлом, а ў іх водах купаюцца душы памерлых у абліччы русалак. Па зямлі ходзяць ведзьмы, чарадзеі і духі, якія імкнуцца нашкодзіць чалавеку, расліны і жывёлы размаўляюць, а сонца на золку "гуляе".

Убачыць гэтыя цуды, зразумець мову звяроў і птушак можна з дапамогай кветкі папараці,  якая зацвітае, згодна з павер'ямі, усяго на імгненне раз у год. Яна давала незвычайную здольнасць бачыць будучыню і знаходзіць усе схаваныя скарбы свету, але раздабыць яе мог толькі вельмі смелы чалавек. Пошук "папараць-кветкі" – адзін з самых таямнічых рытуалаў купальскай ночы.

На Купалле беларусы праводзілі яшчэ шмат сімвалічных абрадаў:
збор лекавых кветак і траў, якія набывалі ў гэту ноч асаблівую сілу;
рытуал ачышчэння агнём (праз купальскае вогнішча людзі скакалі, у ім спальвалі кола-"сонца", адзенне хворых, старыя рэчы);
варажба на будучае (дзяўчаты пускалі па вадзе купальскія вянкі);
абрадавая вячэра;
рытуалы аховы дамоў і палёў ад нячыстай сілы;
прашэнне багатага ўраджаю і дастатку;
абрадавыя песні і карагоды, шумныя вясёлыя гульні;
рытуал ачышчэння вадой на ўзыходзе сонца, умыванне расой.
Здаўна ў Купаллі ўдзельнічалі ўсе жыхары сяла ад малога да вялікага, бо толькі ўсеагульнае выкананне абрадаў забяспечвала дабрабыт.
Кожны год з надыходам самых доўгіх летніх дзён і кароткіх начэй у Беларусі – на берагах рэк і азёр – святкуюць Купалле. Сёння гэтыя гулянні аб'ядноўваюць старажытныя традыцыі і рытуалы, тэатралізаваныя канцэрты і вясёлыя гульні.
Убачыць Купалле можна ў самых розных мясцовасцях Беларусі.

Купалле у г/п Парычы, што у Светлагорскім раёне, Гомельскай вобласці, праводзіцца кожны год.



































"Александрыя збірае сяброў"-2018
У 2018 годзе Рэспубліканскае свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў") пройдзе 7-8 ліпеня. Ужо 8-ы раз тысячы гасцей прыедуць на маляўнічы бераг Дняпра ў аграгарадок Александрыя Шклоўскага раёна. Дарэчы,  самае вялікае купальскае гулянне краіны праходзіць ля моста, які злучае не толькі два населеныя пункты – Александрыю і Копысь, але і дзве вобласці – Магілёўскую і Віцебскую. У праграме купальскага свята – канцэрты, творчыя праекты, танцы, песні і абрады, пачастункі нацыянальнымі стравамі. Акрамя вялікага гала-канцэрта на галоўнай сцэне, традыцыйных маладзёжных квэстаў у пошуках  "папараць-кветкi", конкурсу купальскага адзення "Купаліш і Купалінка", у рамках свята-2018 пройдуць Дні культуры Украіны з "Сарочынскім кірмашом" і відовішчным выступленнем коннага тэатра "Кіеўская Русь".
На пляцоўках у Александрыі выступяць каля паўтары тысячы артыстаў. У зорнай афішы – Сяргей Трафімаў, ВІА "Сіняя птушка", група "Блестящие", Мікалай Гнацюк, Таісія Павалій, Ціна Караль, Іва Бобул, Алег Віннік.
Акрамя таго, на "Купалле"-2018 адбудзецца прэзентацыя музычна-спартыўнага свята "Вялікая бард-рыбалка", а таксама разгорнецца маштабная выстаўка-кірмаш аграэкасядзіб з усёй краіны.


Как отметили Купалье в Паричах. Смотрите большой фоторепортаж.http://sn.by/post/kupal-skaya-noch-na-beregu-bereziny-bol-shoj-fotoreportazh/




Комментариев нет:

Отправить комментарий

  В копилку библиотеки. Библиотекарь Козловской сельской библиотеки приняла участие в онлайн акциях и викторинах, организованных Российским...