четверг, 10 июня 2021 г.

 

Чамадан вайсковага прызначэння

№ 23 (1514) 05.06.2021 - 12.06.2021 г

Патрыятычная акцыя сельскай бібліятэкі
Валянціна Пятрова па адукацыі — выхавацелька дзіцячага садка, а па прызванні — таленавіты бібліятэкар. Працуе ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Казлоўка. У апошні час Валянціна Іванаўна шмат увагі надае распрацоўцы і ажыццяўленню самых разнастайных праектаў. Дарэчы, на рахунку Казлоўскай сельскай бібліятэкі не адзін праект патрыятычнага кірунку. Вынікам іх стала адкрыццё ў бібліятэцы музея Малой Радзімы.

Сайт “Парычы”

У першую чаргу тут назапашваюцца звесткі аб паходжанні прозвішчаў жыхароў аграгарадка, 51 паселішча на тэрыторыі Парыцкага сельсавета, якіх зараз няма ўжо на карце раёна, а таксама — збор матэрыялаў пра знакамітых землякоў, выданне буклетаў і кніг. Цягам 4-х гадоў з дапамогай баз даных Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі Валянціна Іванаўна вядзе самастойны пошук загінулых салдат падчас вайны на тэрыторыі раёна, змяшчае вынікі гэтых пошукаў на сайце “Парычы”, наладжвае стасункі з роднымі, якія потым прыязджаюць з розных куткоў Расіі, Украіны, суправаджае іх да месц пахавання.

Па прапанове расійскіх пошукавікоў Валянціна Пятрова і бібліятэкар Дуброўскай сельскай бібліятэкі Людміла Бусел за пошукавую дзейнасць узнагароджаны юбілейным медалём Расійскай Федэрацыі “75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.”.

Прыдумала і рэалізавала

У канцы мінулага года няўрымслівы бібліятэкар распачала новы праект — “Ваенны музей у чамадане”. Галоўная яго мэта — пазнаёміць маладое пакаленне з падзеямі апошняй вайны на тэрыторыі роднай мясцовасці, з мужнасцю і подзвігамі тых, каму мы абавязаны сёння за мірнае жыццё.

Штуршком для старту новага праекта стаў удзел бібліятэкара ў Парыцкім пошукавым атрадзе “Эстафета памяці”. А натхніў Валянціну Іванаўну на новую цікавую справу мясцовы краязнаўца Раман Цярэшчанка. Ён жа стаў і яе актыўным памочнікам. Прыняў удзел у краязнаўчых клопатах і член Парыцкага пошукавага атрада Уладзімір Дражын. Падтрымалі добрую справу ваенны камісар Светлагорскага і Акцябрскага раёнаў Аляксандр Іваніцкі і старшыня Парыцкага выканкама Аляксандр Цалка.

Чаму такая назва ў праекта? Таму што ў справу пайшоў самы звычайны стары чамадан. Валянціна Пятрова паклала ў яго экспанаты з ваеннай часткі экспазіцыі бібліятэчнага музея. Узяла “экспазіцыю” ў рукі і адправілася ў першую музейную вандроўку. Яна аказалася ўдалай.

Цяпер “дэсант” на чале з бібліятэкарам рэгулярна “высаджваецца” ў сельскіх школах раёна. У межах праекта Валянціна Іванаўна праводзіць медыягадзіны памяці, урокі мужнасці, падчас якіх ідзе гаворка пра аперацыю “Баграціён”, Азарыцкі канцлагер, подзвігі Герояў Вялікай Перамогі, што склалі галовы пры вызваленні раёна.

Кожны — пры справе

У кожнага ўдзельніка праекта свая задача. Уладзімір Дражын, напрыклад, распавядае пра зброю, якую выкарыстоўвалі байцы Чырвонай Арміі. Цікава, што патрымаць у руках сапраўдны пісталет, кулямёт альбо гранату жадаюць не толькі хлопчыкі, але і дзяўчынкі. Аб тым, як вядзецца пошук месцаў пахавання чырвонаармейцаў паведамляе з веданнем справы кіраўнік Парыцкага пошукавага атрада Раман Цярэшчанка. Кожная сустрэча не абыходзіцца без пытанняў школьнікаў, што сведчыць аб цікавасці маладога пакалення да падзей мінулага. “Бібліятэчны дэсант” пабываў ужо ў 5-ці сельскіх школах раёна. Акрамя гэтага, па ініцыятыве Валянціны Пятровай у межах праекта створаны падлеткавы пошукавы атрад, у які ўвайшлі навучэнцы 7 — 8 класаў Парыцкай школы. Валянціна Іванаўна вучыць хлопчыкаў і дзяўчынак весці пошук з дапамогай баз даных “Мемарыял”, “Подзвіг народа”, “Памяць народа”, арганізавала экскурсію на мемарыяльны комплекс “Ала”.

У юных пошукавікоў — цікавыя планы. У бліжэйшы час яны прымуць удзел у аўтапрабегу “Дарогай памяці”, які прымеркаваны да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Плануецца пазнаёміцца неўзабаве з працай 52-га спецыялізаванага батальёна, які займаецца перапахаваннем загінулых байцоў Чырвонай Арміі, паўдзельнічаць у мітынгах-рэквіемах, а таксама падрыхтаваць для школьнікаў музейныя ўрокі з інтэрактыўнымі віктарынамі.

Валянціна РАСОШАНКА, галоўны бібліятэкар
аддзела бібліятэчнага маркетынгу Светлагорскай раённай бібліятэкі




http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=18114

 Указом Президента Республики Беларусь от 2 февраля 2000 года на 5 июня назначен праздник – День охраны окружающей среды.

🌳 🌹 🍄 🌾 🌿Всемирный день защиты окружающей среды был учрежден ООН 5 июня 1972 года в Стокгольме на Конференции по проблемам окружающей человека среды.





Командир поискового отряда "Эстафета Памяти" рассказывает о музее, расположенном в Козловской сельской библиотеке.


 https://ok.ru/group/59919404826671/topic/154537306606895

 Участие библиотекаря Козловской сельской библиотеки в онлайн-акциях и конкурсах, организованных библиотеками Российской Федерации.



             6 июня 2021г. исполняется 222 года со дня рождения выдающегося  русского поэта, драматурга и прозаика Александра Сергеевича Пушкина.

            📖 📖 📖 Это Пушкин. Это чудо. Это прелесть без конца. В нашей жизни вечно будут этих сказок голоса. Сколько сказок у поэта? Их не много и не мало, Но все Пушкинское это – наше вечное начало.
              📌 Всем известно, что 6 июня день рождения великого русского поэта Александра Сергеевича Пушкина. Его произведения любят и взрослые и малыши, поэтому в этот день по все стране отмечают Пушкинский день. 📈 4 июня в канун Пушкинского дня в Козловской сельской библиотеке был проведен литературный час "Там, на неведомых дорожках.." для воспитанников старшей группы Козловского детского сада. ✏ ✒ ✏ Путешествуя по сказкам Александра Сергеевича Пушкина, дошкольники приняли участие в играх: "Море", "Пробеги под волной", "Море волнуется", "Куда смотрит петушок", "Повторяй за мной", "Угадай из какой сказки предмет" 🎬 🎬 🎬 А в конце путешествия малыши посмотрели "Сказку о мёртвой царевне и о семи богатырях"


               



              Музей малой Родины, расположенный в Козловской сельской библиотеке, посетили военнослужащие 52-го отдельного специализированного поискового батальона вооружённых сил Республики Беларусь. В настоящее время совместно с поисковым отрядом "Эстафета Памяти" они проводят поисковые работы по подъёму останков бойцов РККА, погибших в годы Великой Отечественной войны на территории Паричского (ныне Светлогорского) района.


              https://ok.ru/group/59919404826671/topic/154526481042735

               

              ☀ Лето- удивительная пора, когда детям можно вдоволь гулять, бегать и прыгать. Именно в этот период они много времени проводят на свежем воздухе. 💃 🏃 👬 И очень важно так организовать жизнь дошкольников, чтобы каждый день приносил им что-то новое, был наполнен интересным содержанием. 📌 2 июня библиотекарем Козловской сельской библиотеки для дошкольников была проведена квест-игра "В поисках золотого ключика" 📎 Малыши нашли все подсказки, выполнили задания и отыскали золотой ключик.


              https://ok.ru/group/59919404826671/topic/154518764899631

                В Козловской сельской библиотеке оформлена книжная выставка "Зимних праздников круженье" На выставке вы найдете книги, рассказыв...