Беларускія краявіды…
Перазвоны азёр і бароў. Над палеткамі бульбы і жыта – Песня велічных курганоў. Гэта наша зямля дарагая, Гэта нашы лугі і палі, Над якімі спрадвеку лунае Бусел – сімвал Бяссмерця Зямлі. А. Грачанікаў
Беларусь – гэта наша краіна, зямля, дзе мы нарадзіліся і жывём, дзе жывуць нашы бацькі, дзе жылі нашы дзяды і прадзеды. Беларусь – гэта наша дзяржава.
У рамках праекта“Твая і мая Беларусь – Радзіма адзіная наша” у Казлоўскай сельскай бібліятэцы была праведзена квэст-гульня “Жамчужыны роднага краю”
Гульня уключыла у сябе 5 тураў.
1. Гісторыя родного края.
2. Гарады Беларусі.
3. Знакамітые людзі Беларусі.
4. Флора і фауна Беларусі.
5. Беларусь ад А да Я.
Пад час гульні яе удзельнікі даведаліся пра хараство беларускай прыроды, разнастайнасць рамёстваў, багацце роднай мовы, славутых людзей нашай Бацькаўшчыны, пра яе традыцыі і звычаі.
Спадзяюся, што тое, што сёння ўзгадалі і пачулі дзеці, кранула іх сэрца, выклікала хвалю любві да роднага краю, да сваёй Радзімы, да роднай зямлі, яе мілагучнай мовы, гонар за славутых землякоў.
Праляцяць непрыкметна гады,
Пераменіцца многае ў свеце,
Толькі помніць мы будзем заўжды
Той адзіны куток на планеце,
Дзе матуля нам песні спявала,
Дзе дарогу ў жыццё мы бяром
Той куток, нам такі дарагі,
Мы з маленства Радзімай завём.